wd wp Пошук:

Усевалажскі раён

Усевалажскі муніцыпальны раён (руск.: Все́воложский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Ленінградскай вобласці Расіі. Найбуйнейшы па колькасці насельніцтва муніцыпальны раён Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Усевалажск.

Раён размешчаны ў паўночнай частцы Ленінградскай вобласці паміж Санкт-Пецярбургам і Ладажскім возерам, на поўнач ад Нявы.

Плошча раёна — 3036,4 км².

Геаграфія

Мяжуе на поўначы — з Прыазерскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым усходзе — з Кіраўскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — з горадам федэральнага падпарадкавання Санкт-Пецярбургам; на паўночным захадзе — з Выбаргскім муніцыпальным раёнам; Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да цэнтра Санкт-Пецярбурга — 28 км.

З усходу тэрыторыя раёна абмываецца водамі Ладажскага возера.

На тэрыторыі раёна размешчаны азёры: Лембалаўскае, Каўгалаўскае, Хепаярві, Валаярві. Па тэрыторыі раёна працякае рака Охта, паўднёвая мяжа праходзіць па цячэнні ракі Нявы.

Дзеючы з 1879 года Ржэўскі палігон дзеліць раён прыкладна на дзве роўныя часткі — паўночную і паўднёвую.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  4. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst41/DBInet.cgi?pl=8006001
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96