wd wp Пошук:

Альфрэд Маршал

Альфрэ́д Марша́л (англ.: Alfred Marshall) (26 ліпеня 1842, Бермондсі, Лондан13 ліпеня 1924, горад Кембрыдж) — найбольш уплывовы ў свой час англійскі эканаміст. Яго асноўная праца “Прынцыпы эканомікі” (англ.: Principles of Economics) у якой навуковец упершыню падаў азначэнні “попыт”, “прапанова”, “лімітаваная карыснасць” і “выдаткі вытворчасці” ў адным цэлым.

Біяграфія

Elements of economics of industry, 1892

Дзяцінства Альфрэда Маршала прайшло ў Лонданскім раёне Клэпам. Навучаўся ён у школе Мэрчант Тэйлара ў Нортвудзе і ў каледжы Святога Джона ў Кембрыджы. Пад час навучэння будучы навуковец выявіў надзвычайныя здольнасці ў матэматыцы, што было пацвержана вынікам штогадовага экзамену па матэматыцы ў 1865 годзе ў Кэбрыджу. Альфрэд Маршал атрымаў там другое месца. У 1868 годзе ён становіцца прафесарам палітычнай эканомікі.

У сваёй працы Маршал імкнуўся пашырыць выкарыстанне матэматыцы ў эканоміцы і зрабіць апошнюю больш навуковой дысцыплінай. Але ён жадаў захаваць прастату разумення эканоміцы, нават “дылетантамі”. У сваіх кнігах Маршал мясціў матэматычныя формулы ў зносках і дадатках “дзеля прафесіяналаў”.

Альфрэд Маршал быў настаўнікам у Кембрыджы сваёй будучай жонкі Мэры-Пэлей. Яны ажаніліся ў 1877 годзе. Каб выканаць правіла бясшлюбнасці, Альфрэд быў вымушаны перайці ва ўніверсітэт Брысталя. Там ён працягвае выкладаць палітычную эканоміку.

У 1879 годзе Маршал выдае сваю працу “Эканоміка прамысловасці”, якая прынесла вядомасць навукоўцу. А пасля 1881 года Маршал становіцца ўжо вядучым эканамістам-вучоным Брытаніі.

У 1884 годзе Маршал вяртаецца ў Кембрыдж на пасаду прафесара палітычнай эканомікі за места памерлага Генры Фосэта. На гэтай пасадзе навуковец распрацоўвае новы экзамен па палітычнай эканоміцы, які быў уведзены толькі ў 1903 годзе. Да гэтага часу пытанні па эканоміцы ў Кембрыджы ўключаліся ў экзамены па гісторыі і маралі.

З 1881 года Альфрэд Маршал працуе над свёй фундаментальнай кнігай “Прынцыпы эканоміцы”. Паступова гэтая праца пашырылася да двух тамоў. Першы том быў выданы ў 1890 годзе і быў прызнаны, як самая перадавая навуковая праца ва ўсім свеце. Маршал атрымаў сусветнае вызнанне. На жаль, другі том так і не быў скончаны.

Альфрэд Маршал з’яўляўся першым прэзідэнтам Кааператыўнага кангрэса з 1889 года.

У наступны час на працягу 20 гадоў Маршал працаваў над другім томам “Прынцыпаў эканомікі”. Але надзвычайнае імкненне да дасканаласці і дэталёвасці не дазволіла яму скончыць гэтую працу.

З 1880 года Альфрэд адчувае праблемы са здароўем. Хвароба с часам павялічвалася і ў 1908 годзе навуковец быў вымушаны звольніцца з універсітэту. Але вольны час таксама не дапамог Маршалу скончыць сваю асноўную працу.

У 1919 годзе ва ўзросце 77 гадоў Маршал выдае сваю працу “Вытворчасць і гандаль”. Гэты твор быў больш эмпірычным у параўнанні з надзвычай тэарытычнымі “Прынцыпамі эканоміцы”. З гэтай прычыны праца Маршала не прыцягнула ўвагу навуковага эканамічнага свету і не атрымала адпаведнай ацэнкі. У 1923 выдаецца “Грошы, крэдыт і гандль” - шырокая сумесь эканамічных ідэй за паўстагоддзя.

Тым не менш, Альфрэд Маршал з 1890 да самой смерці і на працягу паўстагоддзя пасля быў самым паважаным вучоным-эканамістам. Яго студэнты Джон Мейнард Кейнс і Артур Пігу сталі вядучымі эканамістамі-вучонымі. Маршал быў у вытоках навукі эканоміцы, які распачаў шырокае ўжыванне матэматычных метадаў.

Альфрэд Маршал памёр ва ўзросце 81 год. У яго гонар названы эканамічны падзел бібліятэк Універсітэтаў Кембрыджу і Брысталю.

Навуковая дзейнасць

Унёсак Альфрэда Маршала вызначыў напрамак навуковай дзейнасці на шмат гадоў наперад. Ён у сваіх працах аб’яднаў тэорыі такіх эканамістаў як Адам Сміт, Дэвід Рыкарда, Томас Роберт Мальтус, Джон Сцюарт Міль і развіў далей. Маршал дадаў класічнай школе эканоміцы цэльны падзел, які вывучаў паводзіны пакупнікоў. Гэты напрамак атрымаў назву маржыналізм. Працы Маршала зрабіла папулярным азначэнне “попыт і прапанова”.

Развіццё навукі эканоміцы матэматычнымі метадамі дадала ёй якасны штуршок. Эканамічная навука стала больш прыкладная, яе пачалі вывучаць асобна ад іншых навук. Вынікам выкарыстання гэтых метадаў было з’яўленне тэрмінаў “лімітаваная карыснасць” і “лімітаваныя выдаткі”. Графічная выява тых графікаў дае знакаміты “Крыж Маршала”, які вызначае раўнаважную цану на тавар.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Маршалл Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 430. Праверана 6 ліпеня 2016.
  3. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  4. Маршалл Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 430. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Маршалл Альфред // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 430. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Pugh C. The household, household economics and housing // Housing StudiesTaylor & Francis, 1997. — Vol. 12, Iss. 3. — P. 383–392. — ISSN 0267-3037; 1466-1810doi:10.1080/02673039708720903
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Эканамісты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных