wd wp Пошук:

Альфрэд Леніца

Альфрэд Леніца (4 жніўня 1899, Паб’яніцы — 16 красавіка 1977, Варшава) — польскі жывапісец, бацька Яна Леніцы і Дануты Канвіцкай. Цесць Тадэвуша Канвіцкага.

Вучобу пачаў у 1922 годзе на юрыдычным і эканамічным факультэце Познанскага ўніверсітэта. Адначасова вучыўся музыцы ў музычнай кансерваторыі. Свае жывапісныя інтарэсы паглыбіў, вучыўшыся ў Прыватным інстытуце выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Адама Ганіткевіча.

У 1930-я гады Альфрэд Леніца пісаў фігуратыўныя карціны, пераважна нацюрморты і пейзажы, на ўзор кубізму.

На пачатку Другой сусветнай вайны высланая з Познані сям’я Леніца выехала ў Кракаў. Вайна стала пераломным момантам у кар’еры жывапісца. Кракаўская мастацкая супольнасць, засяроджаная вакол Тадэвуша Кантара, і асабліва яго сяброўства з Ежы Куяўскім, паглыбілі цікавасць жывапісца да авангарду.

У 1945 годзе Альфрэд Леніца вярнуўся ў Познань, дзе заняўся мастацкай дзейнасцю. У 1947 годзе стаў сузаснавальнікам авангарднай групы 4F + R. Пасля гадоў спроб і пошукаў Леніца ўсё больш і больш імкнуўся да абстракцыі і ташызму. У 1948 г. удзельнічаў у 1-й выставе сучаснага мастацтва ў Кракаве, арганізаванай Тадэвушам Кантарам. У 1949 годзе ўзначаліў брыгаду жывапісцаў, якія афармлялі гатэль «Базар» у Познані.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Alfred Lenica // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу