wd wp Пошук:

Тадэвуш Кантар

Тадэвуш Кантар (польск.: Tadeusz Kantor; 6 красавіка 1915, Велёполе-Скшыньске, Гміна Велёполе-Скшыньске — 8 снежня 1990, Кракаў) — польскі тэатральны рэжысёр, жывапісец, графік, сцэнограф.

Біяграфія

У 1939 годзе скончыў Кракаўскую мастацкую акадэмію. У 1942—1944 гадах ва ўмовах акупацыі арганізаваў падпольны Незалежны тэатр, дзе ставіў п’есы Ю. Славацкага і С. Выспяньскага. У 1955 з групай аднадумцаў стварыў у Кракаве эксперыментальны тэатр-майстэрню «Крыка-2» (у пачатку 30-х гадоў тут дзейнічаў авангардны тэатр «Крыка»), на сцэне якога былі ажыццёўлены яго галоўныя, праслаўленыя па ўсім свеце пастаноўкі: «Памерлы клас» («Umarła klasa») (1975), «Велёполе, Велёполе» (1980), «Няхай згінуць артысты» (1985), «Я сюды ўжо ніколі не вярнуся» (1988), «Сёння мой дзень нараджэння» (пасмяротная прэм’ера 1991). У 1980 стварыў творчы архіў-музей «Крыкатэка», які па сённяшні дзень збірае, выдае і распаўсюджвае матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю рэжысёра, дзейнасцю яго тэатра.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118776673 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Tadeusz Kantor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118776673 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў