wd wp Пошук:

Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані

Універсітэт імя Адама Міцкевіча (УАМ; польск.: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu) — галоўны дзяржаўны ўніверсітэт у Познані. Заснаваны 4 красавіка 1919 года пад часовай назвай Польскі ўніверсітэт у Познані, затым Пястоўскі ўніверсітэт, а з 10 красавіка 1920 года пад зацверджанай урадам афіцыйнай назвай Пазнаньскі ўніверсітэт. Сучасная назва прынята 24 снежня 1955 года. Мае 15 факультэтаў. У цяперашні час універсітэт налічвае больш за 47000 студэнтаў на 183 спецыялізацыях, а таксама каля 1300 аспірантаў.[1] Універсітэт з’яўляецца ўдзельнікам праекта ЕС «Эразмус».

Гісторыя

На падставе каралеўскага прывілея Жыгімонта III Вазы з 28 жніўня 1611 года Езуіцкі калегіюм у Познані пераўтварыўся ў Першы ўніверсітэт у Познані.

1939—1945 — нацысцкія акупанты спынілі дзейнасць ўніверсітэта.

1945 — аднаўленне дзейнасці адразу пасля спынення ваенных дзеянняў у Познані.

1955 — змена назвы на «Універсітэт імя Адама Міцкевіча».

Факультэты

Калегіюм Маюс
Бібліятэка УАМ

Зноскі

  1. https://amu.edu.pl/dzialalnosc/o-uam Архівавана 15 сакавіка 2015.
  2. https://amu.edu.pl/szybkie-linki/wydzialy Архівавана 15 сакавіка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэт імя Адама Міцкевіча
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1919 год у Познані
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1919 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта