wd wp Пошук:

Альфрэд Кубін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кубін.

Альфрэд Кубін (Альфрэд Леапольд Ізідар Кубін, ням.: Alfred Leopold Isidor Kubin; 10 красавіка 1877, Лейтмерыц, цяпер Літамержыцы, Багемія — 20 жніўня 1959, Вернштайн-на-Іне) — аўстрыйскі графік, пісьменнік і кніжны іл.

Біяграфія

Для творчасці Кубіна тыповымі з’ўляюцца карціны фантастычных сноў, якія выконваюцца з нервовым вядзеннем рыскі. У творчасці Кубіна натхнялі візіянерскія і сімвалічныя работы Франсіска Гоя, Джэймса Энсара, Адзілона Рэдона, Эдварда Мунка і Макса Клінгера. Альфрэд Кубін пераважна працаваў у графіцы.

З 1898 года Кубін жыў у Мюнхене, дзе наведваў прыватную мастацкую школу Людвіга Шміта-Ройтэ. 2 мая 1899 года Кубін быў залічаны ў каралеўскую акадэмію мастацтваў на курс жывапісу Нікалауса Гізіса. Аднак неўзабаве Кубін кінуў вучобу. Пасля некалькіх навучальных паездак у 1905 годзе Кубін размясціўся ў 1906 годзе ў Вернштайне-на-Іне ў старадаўняй сядзібе Цвіклет, дзе жыў да канца сваіх дзён разам са сваёй жонкай Хэдвіг Грюндлер, сястрой пісьменніка Оскара А. Г. Шміца. З 1928 года Кубін знаходзіўся ў перапісцы з Карлам Рэсінгам і Германам Гесэ.

У Цвіклеце з’явіўся на свет фантастычны раман Кубіна «Іншы бок», які быў выдадзены ў 1909 годзе са шматлікімі ілюстрацыямі аўтара. Кубін апісвае ў кнізе свет галюцынацый і бачанняў канца свету. У свой свет сноў галоўная дзеючая асоба рамана (графіка па прафесіі, як і Кубін) запрасіў яго школьны сябар. У гэтым свеце ён праводзіць тры гады. Першапачатковае захапленне навакольным становішчам змяняецца ў рэшце рэшт агідай.

У тым жа 1909 годзе Кубін разам з Васілём Кандзінскім, Аляксеем Яўленскім, Адольфам Эрбслё, Габрыеле Мюнтэр, Мар’янай Вяроўкінай і Карлам Хоферам стаў сузаснавальнікам «Новага мюнхенскага мастацкага аб’яднання», які стаў папярэднікам «Сіняга вершніка». Альфрэд Кубін выканаў ілюстрацыі да 60 кніг, сярод якіх творы Ф. М. Дастаеўскага і Эдгара По, апублікаваў альбомы друкаванай графікі (1921 «На краі жыцця», 1918 «Пляска смерці», 1941 «Прыгоды малявальнага пяра»). У яго творчай спадчыне тысячы малюнкаў пяром.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118567365 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Krackowizer F., Berger F. Kubin, Alfred // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns: Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800 — Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 175–176. — 411 с.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
Тэмы гэтай старонкі (15):
Пахаваныя ў Аўстрыі
Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Памерлі ў 1959 годзе
Нарадзіліся ў 1877 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Нарадзіліся 10 красавіка
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Асобы
Нарадзіліся ў Чэхіі
Памерлі 20 жніўня
Мастакі паводле алфавіта
Памерлі ў зямлі Верхняя Аўстрыя