wd wp Пошук:

Мюнхенская акадэмія выяўленчага мастацтва

Мюнхенская акадэмія выяўленчага мастацтва (ням.: Akademie der Bildenden Künste München) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Мюнхен.

Гісторыя

Акадэмія з’яўляецца адной з самых аўтарытэтных і адной з найстарэйшых мастацкіх вучэльняў Германіі. Гісторыя акадэміі ўзыходзіць да XVIII стагоддзя, да заснавання ў 1770 годзе курфюрстам Максіміліянам ІІІ так званай Школы малявання. Акадэмія выяўленчага мастацтва была ператворана ў 1808 годзе каралём Баварыі Максіміліянам I у Каралеўскую акадэмію прыгожых мастацтваў.

Умоўнай назвай «Мюнхенская школа» называюць таксама групу мастакоў, якія працавалі ў Мюнхене або навучаліся ў акадэміі з 1850 па 1918 год. Карціны іх характарызуюцца натуралістычнасцю і цёмнай святлаценю. Тыповыя сюжэты жывапісу ўключаюць пейзажы, партрэты, нацюрморты і жывапіс на гістарычную тэматыку.

У 1946 годзе Каралеўская акадэмія прыгожых мастацтваў была аб’яднаная са Школай мастацтваў і рамёстваў і Школай прыкладнога мастацтва. У 1953 годзе назва навучальнай установы была зменена на цяперашнюю.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1808 годзе