wd wp Пошук:

Сіні вершнік

Франц Марк. Вежа сініх канёў (1913)

Сіні вершнік (ням.: Der Blaue Reiter) — творчае аб’яднанне прадстаўнікоў экспрэсіянізму (галоўным чынам мастакоў) у пачатку XX стагоддзя ў Германіі.

Аб’яднанне выпускала аднайменны альманах.

Гісторыя

Аб’яднанне «Сіні вершнік» было заснавана ў снежні 1911 года ў Мюнхене Васілём Кандзінскім і Францам Маркам. Асноўнай мэтай было вызваленне ад акамянелых традыцый акадэмічнага жывапісу. Апроч іх у групе таксама былі Аўгуст Маке, Мар’яна Вяроўкіна, Аляксей Яўленскі і Паўль Клее. У працы гэтай мастацкай групы ўдзельнічалі таксама танцоры і кампазітары. Іх аб’ядноўвала цікавасць да сярэднявечнага і прымітыўнага мастацтва і рухаў таго часу — фавізму і кубізму.

Аўгуст Маке і Франц Марк прытрымліваліся меркавання, што ў кожнага чалавека ёсць унутранае і знешняе ўспрыманне рэчаіснасці, якія варта аб’яднаць пасродкам мастацтва. Гэта ідэя была абгрунтавана тэарэтычна Кандзінскім. Група імкнулася дасягнуць раўнапраўя ўсіх формаў мастацтва.

" Назва Сіні вершнік мы прыдумалі за кававым сталом у садзе ў Зіндэльдорфе. Мы абодва кахалі сіні, Марк — канёў, я — вершнікаў. І назва прыйшла сама. "

Удзельнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Экспрэсіянізм
Катэгорыя·Творчыя аб’яднанні