wd wp Пошук:

Альдраванда пухіраватая

Альдраванда пухіраватая[3], Альдраванда пузырчатая[4] (Aldrovanda vesiculosa) — водная насякомаедная расліна сямейства Расіцавыя (Droseraceae).

Агульная характарыстыка

Шматгадовая водная расліна з гарызантальна размешчаным ніткападобным сцяблом даўжынёй З-15 см, свабодна плавае на паверхні вады. Расце рэдка ў стаялай вадзе азёр, сажалак, у рэках у Прыкарпацці, на Палессе, у лесастэпу і стэпу.

Харчуецца дробнымі воднымі жывёламі. Плавае сцябло без каранёў. Лісце ў кольцах, са складзенымі ўздоўж пласцінкамі, пакрытае валасінкамі, пры раздражненні якіх палова ліста змыкаецца і заціскае здабычу. Ліст пры гэтым прымае форму бурбалкі. Працэс стрававання можа доўжыцца больш за месяц. Пасля гэтага ліст збольшага адмірае.

Распаўсюджанне

Сустракаецца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе, Усходняй Азіі, Індыі, Афрыцы, Аўстраліі.

Ахоўны статус

Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993) і Украіны (2009). Водныя фармацыі альдраванды пухіраватай занесены ў Зялёную кнігу Украіны (1987) як «рэдкія, знікаючыя і тыповыя раслінныя супольнасці, якія маюць патрэбу ў ахове».

Ахоўваецца ў Літве і Польшчы. Уключаны ў Дадатак I да Бернскай Канвенцыі і ў Дадатак II да Дырэктывы Еўрапейскага Саюза аб месцах пражывання.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Альдраванда пухіраватая ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Віды, якія знаходзяцца ў небяспецы
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расіцавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі