wd wp Пошук:

Расіцавыя

Расіцавыя[3] (Droseráceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак гваздзікакветныя, якое ўключае ў сябе 3 роды існуючых насякомаедных раслін.

Біялагічнае апісанне

Расіцавыя — шматгадовыя карэнішчавыя балотныя або водныя травяністыя расліны, часам паўкусты, якія валодаюць характэрнымі прыстасаваннямі для лоўлі насякомых.

Лісце расіцавых чарговае, простае, суцэльнае, звычайна сабрана ў разеткі і, як правіла, пасаджаны разнастайнымі залозістымі валасінкамі, шчаціністымі вырастамі і адчувальнымі шчацінкамі.

Кветкі актынаморфныя, двухполыя, сабраны ў простыя верхакветныясуквецці.

Плод — каробачка.

Роды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гваздзікакветныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расіцавыя