wd wp Пошук:

Альбрэхт Гаштольд

Надмагілле Альбрэхта Гаштольда ў Віленскім кафедральным саборы

Альбрэхт Гаштольд[1][2] (? — снежань 1539) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (узг. 1501), намеснік навагародскі (1503-1506), вялікі падчашы літоўскі (1505-1509), ваявода навагародскі (1508-1513), полацкі (1513-1519), троцкі (1519-1522) і віленскі (з 1522), вялікі канцлер літоўскі (з 1522), стараста бельскі (з 1513) мазырскі (з 1514), гарадзенскі (да 1533)[2].

Біяграфія

Сын Марціна Гаштольда. Рана застаўся без бацькі, быў пад апекай маці Ганны з Гальшанскіх і бабкі княгіні Трабскай. Верагодна, каля 1492 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.

У 1503 годзе браў ўдзел у паспяховым паходзе на крымскіх татараў. У 1505 годзе абараняў ад татараў Навагрудак.

Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ (1507—1508)[2], узначальваў абарону Смаленска, у наступным годзе ўдзельнічаў у баях пад Оршай[3].

Не падтрымаў мяцеж М. Глінскага, але ў 1509—1510 быў зняволены, напэўна, праз інтрыгі свайго праціўніка М. Радзівіла. У 15081511 г. адхілены ад пасады па падазрэнні ў прыхільнасці да князя Міхаіла Глінскага, даказаў сваю невінаватасць. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1512—1522) у 1514 г. удзельнічаў у абароне Полацка ад рускіх. Патрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў за няведанне мовы народа і амаральныя паводзіны[4].

Браў удзел у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года[2], па яго ініцыятыве ў Статут уведзены прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не з’яўляліся не ўраджэнцамі ВКЛ, не мелі права займаць тут урады і набываць нерухомую маёмасць[4]. Спрыяў абвяшчэнню ў 1529 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста вялікім князем літоўскім[2], што было спробай адасобіць ВКЛ ад Польскага каралеўства. Напярэдадні 1495 атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя С. Гальшанскага-Трабскага і дачкі князя Дзмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Дубасну ў Бабруйскай воласці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыны, верагодна таксама Шклоў.

Шлюб з адзінаю дачкой і спадкаемніцай князя В. Вярэйскага Соф’яй на пачатку 16 стагоддзя прынёс яму замак Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Усу ў Менскім павеце. Купіў, вымяняў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Быў найбагацейшым магнатам таго часу, паводле попісу 1528 г. ставіў у войска ВКЛ 466 вершнікаў, г. зн. меў больш за 7 тысяч сем’яў падданых. У 1522 кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў яму прывілей прыпячатаць дакумэнты не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага роду[5]. У 1529 атрымаў графскі тытул ад Папы Рымскага Клімента VII, а ў 1530 — тытул графа на Мураваных Геранёнах ад імператара Карла V.

Сабраў вялікую бібліятэку, дзе акрамя кірылычных славянскіх рукапісаў былі кнігі на лацінскай, польскай і чэшскай мовах. Верагодна быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўключала паданне пра паходжанне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра Пятра Гаштольда, які нібыта ў часы Альгерда спрыяў пашырэнню каталіцтва ў Літве.

Радавод

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якуб
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Талівойш
 
 
Юрый
 
 
 
Гаштольд
 
Андрэй
 
 
Пётр
 
Ян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войцех
 
 
Альбрэхт
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 

Зноскі

  1. Іншыя формы імя: Альберт, Альбрыхт
  2. 1 2 3 4 5 Гаштольды // Альбрехт // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  3. ЭнцВКЛ, 2005
  4. 1 2 А. М. Нарбут. Гаштольды // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 500.
  5. Аляксандр Ярашэвіч. Гаштольды // «Спадчына» № 6, 1992.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты барысаўскія
Катэгорыя·Канцлеры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
Катэгорыя·Памерлі ў 1539 годзе
Катэгорыя·Гаштольды
Катэгорыя·Дваране гаспадарскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1455 годзе
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія
Катэгорыя·Ваяводы троцкія
Катэгорыя·Старосты мазырскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Ваяводы полацкія
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў