Гаштольд, або Гаштаўт, магчыма, у хрышчэнні Пётр (пачатак XIV ст. — 1364[1]) — літоўскі баярын, староста вяленскі (зг. 1364).
Гісторыкамі лічыцца збольшага легендарнай асобай, асноўныя звесткі пра яго паходзяць з Хронікі Быхаўца[2].
Паводле Хронікі Быхаўца, ад вялікага князя Альгерда атрымаў ва ўладанне Камянец-Падольскі і адным з першых у Літве прыняў каталіцтва, узяўшы імя Пётр, каб ажаніцца з дачкой падольскага баярына Міхаіла Бучацкага. Паводле хронікі Віганда з Марбурга, пэўны Гаштольд быў кашталянам замка Вялена(бел. (тар.)) бел. на Нёмане, кіраваў яго абаронай ад крыжакоў і загінуў разам гарнізонам[1].
Пачынальнік роду Гаштольдаў[1].
Магчыма, меў маёнтак у ваколіцах Вялены. На Тэўтонскім працэсе 1413 года польска-літоўскі бок спрабаваў даказаць, што Вялена здаўна належала ВКЛ, для гэтага пракуратар караля і вялікага князя склаў апісанне, паводле якога «…на поўнач ад замка было сяло Гастольдаў — сёння зніклае, найстарэйшы след роду, які пасля смерці родапачынальніка пераехаў у Геранёны».
Якуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Талівойш | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гаштольд | Андрэй | Пётр | Ян | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Войцех | Альбрэхт | Станіслаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марцін | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Юрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандра | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||