wd wp Пошук:

Альбрэхтаўскі сельсавет

Альбрэ́хтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Расоны (не ўваходзіць у склад).

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Альбрэхтава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Расоны. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Расонскім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Альбрэхтава[1]. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзмітраўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Глаты, Двор Чарэпіта, Фаміно і Чарэпіта)[2]. 7 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Расонскага пассавета[3].

16 лютага 1996 года цэнтр Бірузоўскага сельсавета перанесены ў вёску Альбрэхтава, сельсавет перайменаваны ў Альбрэхтаўскі. 23 чэрвеня 2005 года ў склад сельсавета перададзены частка тэрыторыі Краснапольскага сельсавета агульнай плошчай 13 819 гектараў (у тым ліку 12 населеных пунктаў: Байдзіна 1, Гарадзішча, Горы, Дворышча, Жалезнікі, Казлы, Красты, Пакоціна, Прудок, Рудня, Рум і Трыполле)[4]. 29 верасня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Себяжок. Пасля 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бірузова, а 26 лістапада 2018 года — у гарадскі пасёлак Расоны[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1027 чалавек[6], з іх 88,2 % — беларусы, 10,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7].

Населеныя пункты

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 23 июня 2005 г. № 132 Об изменении границ сельсоветов Россонского и Ушачского районов
  5. Решение Россонского районного Совета депутатов от 26 ноября 2018 г. № 35 О переносе административного центра Альбрехтовского сельсовета Россонского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 238

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Альбрэхтаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара