wd wp Пошук:

Мустафа Джэмілеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джэмілеў. Мустафа́ Джэмі́леў (крымскатат.: Mustafa Cemilev), поўнае імя Мустафа́ Абдульджэмі́льаглу́ Джэмі́леў (Кырымаглу́) (крымскатат.: Mustafa Abdülcemil oğlu Cemilev (Qırımoğlu); нар. 13 лістапада 1943, сяло Ай-Серэз, Крым) — палітычны і грамадскі дзеяч СССР і Украіны крымскататарскага паходжання, адзін з кіраўнікоў крымскататарскага нацыянальнага руху, праваабаронца, удзельнік дысідэнцкага руху, палітычны зняволены, народны дэпутат Украіны ад фракцыі партыі Еўрапейская Салідарнасць, з 20 жніўня 2014 года да 18 мая 2019 года Упаўнаважаны Прэзідэнта Украіны па справах крымскататарскага народа.

За свае палітычныя погляды Джэмілеў быў выключаны з ВНУ і сем разоў быў асуджаны. Агулам ён правёў пятнаццаць гадоў у месцах пазбаўлення волі: быў зняволены ў 1966—1967, 1969—1972, 1974—1975, 1975—1976, 1983—1986 гадах і ў 1979—1982 гадах быў у выгнанні ў Якуціі. Сусветна вядомы праваабаронца, адзін з заснавальнікаў і член Ініцыятыўнай групы па абароне праў чалавека ў СССР. Пасля абвяшчэння незалежнасці Украіны Джэмілеў стаў актыўным удзельнікам палітычнага жыцця краіны. З 1998 года Народны дэпутат Украіны III, IV, V, VI, VII, VIII і IX скліканняў, аўтар некалькіх дзесяткаў законапраектаў, былы кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа (1991—2013), член камітэта Вярхоўнай Рады Украіны з пытанняў праў чалавека, нацыянальных меншасцей і міжнацыянальных адносін (з 1998 года), кіраўнік падкамітэта з пытанняў дэпартаваных народаў, нацыянальных меншасцей і ахвяр палітычных рэпрэсій (2 верасня 2003 года — 15 чэрвеня 2007 года), кіраўнік падкамітэта з пытанняў этнапалітыкі, правоў карэнных народаў і нацыянальных меншасцей Украіны, ахвяр палітычных рэпрэсій (са снежня 2012 года). Падчас Крымскага крызісу Джэмілеў займаў пазіцыю непарушнасці межаў Украіны і не прызнаў рэферэндум.

Кавалер ордэна князя Яраслава Мудрага IV і V ступеняў, ордэна «За інтэлектуальную адвагу» і ордэна Турэцкай Рэспублікі, лаўрэат ганаровых грамат Вярхоўнай Рады Украіны і Кабінета Міністраў Украіны, лаўрэат прэміі: імя Фрыцьёфа Нансена ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, імя Піліпа Орліка «За дэмакратызацыю украінскага грамадства», «Святло справядлівасці» і «Салідарнасці», уладальнік «Крыжа Салідарнасці Барацьбы». Ён з’яўляецца ганаровым доктарам права Сельджуцкага ўніверсітэта і Вышэйшага тэхналагічнага інстытута, ганаровы доктар у галіне міжнародных адносін Чанакаленскага ўніверсітэта імя Васемнаццатага сакавіка[en], ганаровы грамадзянін турэцкіх гарадоў Кастамону і Кырыкале.

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Крыма
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання
Катэгорыя·Праваабаронцы СССР
Катэгорыя·Члены Меджліса крымскататарскага народа
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны III склікання
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 4 ступені
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крыме
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Палітыкі крымскататарскага народа
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Свабоды
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Еўрамайдана
Катэгорыя·Савецкія дысідэнты
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання
Катэгорыя·Асобы