.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Альберт Капыціч (нар. 12 чэрвеня 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Смаргонь» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).
Выхаванец СДЮШАР «Белкард», у юнацкім узросце перайшоў у Акадэмію АБФФ, а ў 2018 годзе далучыўся да гродзенскага «Нёмана», дзе спачатку гуляў за юнацкую каманду, а з лета 2019 года пачаў выступаць за дубль.
З лета 2021 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Нёмана». 22 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Мінскам» (4:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на лаўцы запасных асноўнай каманды.
У лютым 2022 года праходзіў прагляд у «Слуцку», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[1].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Нёман | ![]() | 4 | 0 |
2020 | дубль | Нёман | ![]() | 16 | 5 |
2021 | Д1 | Нёман | ![]() | 2 | 0 |