wd wp Пошук:

Алехна Судзімонтавіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[1]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (14481477), намеснік полацкі (14631477), ваявода віленскі1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі1478)[2].

Валодаў маёнткамі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гняздзілава, Запонне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач.

Біяграфія

З літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тай прычыны, што яго продкі не атрымалі герб у першай палове XV ст., карыстаўся «Пагоняй».

Упершыню згадваецца пад 1446, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Новагародку. У 14491453 был падкоморыем вялікага князя Казіміра, якому абавязаны сваім кар’ерным узростам. У 14581459 быў намеснікам гарадзенскім.

Ажаніўся з Ядвігай, дачкой Івашкі Манівідавіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Часам сярод дачок згадваюцца[2] віленскія манашкі Дарота і Святохна, што аднак не мае пераканаўчага пацверджання ў гістарычных крыніцах[3].

Зноскі

  1. Wiśniewski J. Osadnictwo wschodniej Białostocczyzny: geneza, rozwój oraz zróżnicowanie i przemiany etniczne // «Acta Baltico-Slavica» T. XI, 1977. S. 7—78.
  2. 1 2 3 ЭнцВКЛ, 2005
  3. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: «DiG», 2011. S. 127—136.

Літаратура

Папярэднік:
Міхал Кезгайлавіч
Ваявода віленскі
14771491
Пераемнік:
Мікалай Радзівіл Стары
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Канцлеры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Судзімонтавічы
Катэгорыя·Ваяводы полацкія
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1491 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Судзімонтавічы
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Намеснікі полацкія
Катэгорыя·Старосты гарадзенскія