.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ален Багасян (фр.: Alain Boghossian; нар. 27 кастрычніка 1970, Дзінь-ле-Бен, Праванс, Францыя) — французскі футбаліст армянскага паходжання, паўабаронца. Чэмпіён свету 1998 у складзе нацыянальнай зборнай Францыі.
Багасян пачаў сваю кар’еру ў марсельскім «Алімпіку», дзе ён гуляў у складзе дубля. У 1992 годзе з мэтай атрымання гульнявой практыкі ён перайшоў у футбольны клуб «Істр», які гуляў на той момант у другой французскай лізе. Пасля сезону ў «Істры» ён вярнуўся ў «Алімпік». У 1994 годзе Алена Багасяна купіў італьянскі клуб з Серыі A «Напалі». Пасля трох гадоў гульні ў неапальскім клубе ён перайшоў у склад «Сампдорыі». За генуэзскі клуб футбаліст гуляў адзін сезон, пасля перайшоў у «Парму», у складзе якой у фінале Кубка УЕФА 1998/99 абыграў сваю былую каманду «Алімпік» з лікам 3:0.
У 2002 годзе Багасян падпісаў кантракт з клубам іспанскага прэм’ер-дывізіёна «Эспаньёл». Пасля сезону гульні ў іспанскім клубе Ален завяршыў кар’еру прафесійнага футбаліста.
Багасян адхіліў прапанову выступаць за Арменію, сваю гістарычную радзіму, быў іграком асновы зборнай Францыі з 1997 па 2002 год. Удзельнічаў у чэмпіянатах свету 1998 і 2002. Стаў чэмпіёнам свету ў 1998 годзе.
Статыстыка на сайце FIFA (англ.)