wd wp Пошук:

Алена Міхайлаўна Дзікавіцкая

Алена Міхайлаўна Дзікавіцкая (нар. 3 снежня 1960, Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка па спецыяльнасці «Дашкольнае выхаванне».

Працоўную дзейнасць пачала статыстыкам Барысаўскага гарадскога камітэта ЛКСМБ. Працавала выхавацелем дзіцячых садоў № 26 і 30 горада Барысава, псіхолагам дзіцячага сада № 9 горада Тэрмеза Рэспублікі Узбекістан. Займала пасаду дырэктара дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

З’яўлялася дэпутатам Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй камісіі па сацыяльных пытаннях. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Дэпутаты Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»