wd wp Пошук:

Алег Мікалаевіч Кавалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Кавалёў (нар. 24 мая 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель».

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У першай палове сезона 2008 выступаў у Другой лізе за ДБК, пасля вярнуўся ў «Гомель», за які дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2008 года, адгуляўшы увесь матч з «Нёманам» (0:1). У сезоне 2009 выступаў за дубль, а ў 2010 годзе дапамог гамяльчанам перамагчы ў Першай лізе, згуляўшы ў пяці матчах.

З 2011 года выступаў у Першай лізе за ДБК, а пасля таго, як ён спыніў існаванне ў пачатку 2013 года, стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97» (праз год змяніў назву на «Рэчыца-2014»). У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.

Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубам[2]. У «Гомелі» стаў другім брамнікам пасля Андрэя Саковіча, а ў жніўні-верасні 2015 года з’яўляўся ў стартавым складзе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[3]. У сезоне 2016 быў асноўным брамнікам «Гомеля», правёў ад пачатку да канца ўсе 26 матчаў Першай лігі, у якіх прапусціў 11 мячоў і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 быў другім брамнікам гомельскай каманды пасля Канстанціна Рудзянка, а ўлетку, калі Рудзянок перайшоў у брэсцкае «Дынама», стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[4]. У сезоне 2018 саступіў месца асноўнага брамніка Дзмітрыю Дудару. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[5].

У сезоне 2019 звычайна выконваў ролю другога брамніка пасля Дзяніса Каўлінава. У снежні 2019 года на адзін год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[6]. У сезоне 2020 у якасці асноўнага брамніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся ў клубе ў 2021 годзе, пачынаў сезон асноўным брамнікам, пасля стаў часцей саступаць месца на полі Яўгену Іваненку. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам да канца 2022 года[7].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005дубльГомель25-48
2006дубльГомель23-23
2007дубльГомель26-25
2008 (1)Д3ДБК-Гомель14-6
2008 (2)Д1Гомель2-2
2009дубльГомель16-12
2010Д2Гомель5-1
2011Д2ДБК-Гомель30-34
2012Д2ДБК-Гомель25-53
2013Д2Ведрыч-9718-18
2014Д2Рэчыца-201430-36
2015Д1Гомель9-15
2016Д2Гомель26-11
2017Д1Гомель17-13
2018Д1Гомель8-7
2019Д1Гомель7-11
2020Д2Гомель19-13
2021Д1Гомель13-11

Зноскі

  1. Oleg Kovalev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ковалев и Сулим перешли в “Гомель”
  3. «Гомель» подписал контракты с шестью игроками
  4. “Гомель” продлил контракты с Юденковым и Ковалевым
  5. “Гомель” пролонгировал соглашения с вратарями
  6. “Гомель” продлил соглашение с вратарем
  7. “Гомель” продлил соглашение с вратарем Ковалевым
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК ДБК Гомель
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе