wd wp Пошук:

Алег Гаўрылавіч Мінкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінкін.

Алег Гаўрылавіч Мінкін (31 сакавіка 1952, в. Чарняўка Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Біяграфія

Навучаўся ў Хоцімскай 8-гадовай школе-інтэрнаце. Скончыў Бабруйскую школу-інтэрнат № 1 у 1969 годзе. Паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут, праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці, які скончыў у 1975 годзе. Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапомпавых станцыях нафтаправоду «Дружба» (г. Наваполацк), інжынерам-наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года. Жыве ў Вільнюсе. Выдаваў газету «Рунь». З 1991 года сябра Саюза пісьменнікаў Літвы[1].

Творчасць

Дэбютаваў у 1980 годзе з вершамі ў газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна», прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994), а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Цыпрыяна Норвіда, Баляслава Лесьмяна, Леапольда Стафа, Міколы Зэрава, Паўла Грабоўскага.

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Алег Гаўрылавіч Мінкін(нявызн.). catalog.library.mogilev.by. Архівавана з першакрыніцы 11-4-2019. Праверана 11-4-2019.
  2. Алег Мінкін: Неабавязкова збірацца тысячай, каб спяваць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» Наша Ніва 21 лютага 2008

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага аграінжынернага ўніверсітэта імя В. П. Гарачкіна