wd wp Пошук:

Алег Вільгельмавіч Іоў

Алег Вільгельмавіч Іоў (14 снежня 1957, в. Бронная Гара, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 18 чэрвеня 2021, Мінск) — беларускі археолаг, даследчык Беларускага Палесся. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1984), аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР па спецыяльнасці «археалогія» (1989).

Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1979—1994), потым у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» (1994—1995). Зноў вярнуўся ў Інстытут гісторыі, дзе працававаў да канца свайго жыцця старшым навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу.

Памёр 18 чэрвеня 2021 года ў Мінску[1].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў — археалогія Беларускага Палесся IX—XIII ст., праблемы экамічнага развіцця і палітычнай гісторыі Тураўскага княства.

У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сельские поселения IX—XIII вв. западной части Белорусского Полесья» (нав. кіраўнік — П. Ф. Лысенка).

Праводзіў археалагічныя даследаванні на сярэднявечных помніках (гарадзішчах і селішчах): г. Камянец, вёскі Франопаль, Піліпавічы, Чарнаўчыцы (Брэсцкі раён), Жабер (Драгічынскі раён), Гарадзішча, Грыўковічы (Пінскі раён), Снядзін (Петрыкаўскі раён), Юравічы (Калінкавіцкі раён і інш.

Вынайшаў скарбы: Несвіжскі (1997) і Брылеўскі (2000). Сумесна з В. С. Вяргей даследаваў адзін з першых на тэрыторыі Беларусі гандлёва-рамесных цэнтраў (VIII — пач. XI ст.) — гарадзішча на Ясельдзе (протагорад). Устанавіў, што ў Паўднёвай Беларусі ў канцы IX — пач. X cт. адбылася моцная «культурная» рэвалюцыя, выкліканая небывалым развіццём гандлю і рамяства. Гэта прывяло практычна да поўнай змены матэрыяльнай культуры насельніцтва.

Удзельнік эксгумацыі ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты[2].

З 2004 года раскапваў гарадзішча ў Юравічах, адно з самых вялікіх у Беларусі. Былі знойдзены манеты, частка коннай збруі, наканечнік ножнаў скандынаўскага паходжання, якія датуюцца X—XI стагоддзямі. Цэнтральная частка гарадзішча нагадвае дзядзінец. Калі меркаваць па знаходках, у Юравічах існаваў вялікі горад, але ніякіх пісьмовых звестак аб ім няма. Грунтуючыся на гістарычных і археалагічных фактах, Алег Іоў выказаў гіпотэзу, што менавіта на юравіцкім гарадзішчы ў X — пачатку XI стагоддзяў узнік і першапачаткова існаваў летапісны Тураў[3].

Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000). Аўтар трох манаграфій і больш за 160 навуковых і энцыклапедычных артыкулаў.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Іоў Алег Вiльгельмавiч (1957—2021)
  2. Справаздача аб археалагічных раскопках (эксгумацыі) пахаванняў ва ўрочышчы Курапаты (Брод) Мінскага раена Бараўлянскага сельсавета. Курапаты. — New York. 1993. (у суаўтарстве з Пазняком З. і Крывальцэвічам М.)
  3. nn.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне