wd wp Пошук:

Алег Буткевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буткевіч. Алег Чэслававіч Буткевіч (18 сакавіка 1972, Браслаў, Віцебская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, Біскуп Віцебскі (з 2013 года). Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (з 14 красавіка 2021 года)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў Браславе. Бацька, Чэслаў Буткевіч, быў шматгадовым старшынёй браслаўскай парафіяльнай рады[2].

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Затым паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994). Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 года; прасвітар Віцебскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Мёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 года выконвае абавязкі пробашча парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску і Віцебскага дэкана.

29 лістапада 2013 года прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне здзейсніў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці 18 студзеня 2014 года.

3 чэрвеня 2015 года Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім віцэ-старшынёй. 14 красавіка 2021 года ён быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Погляды

12 жніўня 2020 года, у час гвалтоўных разгонаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, выступіў са зваротам, дзе сярод іншага заявіў[3]:

Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі, а Справядлівасць заўсёды вяртала здзейсненае тым, хто пераступаў усялякія людскія (не кажучы ўжо пра Божыя) нормы.

Сям’я

Мае дзвюх сясцёр Алу і Ганну — абедзве манашкі-еўхарысткі[4].

Зноскі

  1. Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
  2. У Браславе развіталіся з Чэславам Буткевічам — татам біскупа Алега і сясцёр Алы і Ганны, эўхарыстак
  3. Каталіцкі біскуп Віцебска: Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі
  4. Папа Францішак прызначыў трох маладых біскупаў-беларусаў. У біскупа Віцебскага і абедзве сястры — манашкі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Выпускнікі БДАТУ
Постаці Мёраў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Постаці Наваполацка
Постаці Улы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Постаці Бешанковічаў
Выпускнікі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі
Біскупы віцебскія
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў Браславе
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў 1972 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся 18 сакавіка