Ала́ізберг[2] — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў басейне ракі Свіліца, за 16 км на ўсход ад горада Глыбокае, каля гарадскога пасёлка Падсвілле.
Плошча возера 0,46 кв. км. Найбольшая глыбіня 19 м. Даўжыня 4,1 км. Плошча вадазбору 17 кв. км.
Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, на ўсходзе параслі лесам. Дно плоскае, пясчанае. Зарастае слаба. Выцякае ручай у раку Свіліца.