wd wp Пошук:

Алан Аляксандр Мілн

Алан Аляксандр Мілн (англ.: Alan Alexander Milne) (18 студзеня 1882, Лондан, Вялікабрытанія — 31 студзеня 1956, Хартфілд, Сусэкс, Вялікабрытанія) — англійскі пісьменнік, аўтар аповесцяў пра плюшавага мядзведзіка — Віня-Пыха.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў прыватную школу, затым Кембрыджскі ўніверсітэт (1903). Удзельнік Першай сусветнай вайны.

Шмат гадоў быў супрацоўнікам англійскага гумарыстычнага часопіса «Панч». Аўтар камедый, у т.л. «Містэр Пім праходзіць міма» (1919), дэтэкгыўнага рамана «Тайна чырвонага дома» (1922).

Вядомасць прынеслі зборнікі вершаў і кнігі для дзяцей «Віня-Пых» (1926) і «Пыхаў закуток» (1928) пра лялечных звяркоў Віня-Пыха, Парсючка, Кенгу і Ру. Складаць гісторыі пра Віня-Пыха Алан Аляксандр Мілн пачаў для свайго сына Крыстафера Робіна (бел. Крыштусь Родзька; 1920—1996), які стаў адной з галоўных дзейных асобаў у гэтай надзвычай папулярнай кнізе, і якога гэтая папулярнасць пераследавала да самае смерці, за што ён проста ненавідзеў бацьку.

Да выхаду ў свет кніг пра Віня-Пыха А. А. Мілн ужо быў даволі вядомым драматургам, аднак поспех Віня-Пыха набыў такія маштабы, што іншыя творы Мілна цяпер практычна невядомыя. Усяго ж з-пад яго пяра выйшла каля дзевяноста кніг і п’ес. Ён таксама аўтар кнігі ўспамінаў «Зараз ужо вельмі позна» (1939) і інш.

У кастрычніку 1952 года А. А. Мілн перажыў інсульт, перанёс аперацыю на мозгу і застаўся інвалідам да канца жыцця.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 A.A. Milne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118784072 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Памерлі ў 1956 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Памерлі ва Усходнім Сусексе
Нарадзіліся ў Лондане
Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Англамоўныя пісьменнікі
Казачнікі
Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Аўтары дэтэктыўнай прозы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Памерлі 31 студзеня
Нарадзіліся ў 1882 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Дзіцячыя пісьменнікі Вялікабрытаніі
Нарадзіліся 18 студзеня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных