wd wp Пошук:

Акінчыцы

Акі́нчыцы[1] — колішні засценак у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, у 1977 годзе ўключаны ў межы Стоўбцаў.

У Акінчыцах размешчаны музей Якуба Коласа, адноўлены ў хаце, дзе ў 1882 годзе нарадзіўся паэт.

Гісторыя

Акінчыцы, план

Узгаданы як засценак князя Радзівіла ў 1784 годзе: тады ён адносіўся да парафіі Стаўбцоўскага дамініканскага касцёла Мінскага дэканата[2]. Паводле «Спісу воласцей, грамад і паселішчаў Мінскай губерні на 1 студзеня 1870 г.» у Акінчыцах жыло чатырнаццаць шляхцічаў. Засценак быў упісаны ў нясвіжскі радзівілаўскі «берчак», у якім вёўся ўлік і кантроль збору грашовых падаткаў з ардынацкай шляхты[3].

У польскім геаграфічным слоўніку 1886 года даюцца такія звесткі: «Окіньчыцэ, у народнай гаворцы Акіньчыцы*, калісьці сядзіба шляхты Акіньчыцаў, Мінскі павет, у 3-м койданаўскім стане, Свержанская воласць, за 4 вярсты на поўнач ад мястэчка Новы Свержань, пры гасцінцы з Атцэды, мае 9 двароў, мясцовасць роўная, з лёгкай глебай»*[4].

Паблізу дарогі мясцілася Акінчыцкая лясная камора, дзе з 1881 па 1883 год жыла сям’я лесніка Нясвіжскай ардынацыі Міхася Міцкевіча і яго жонкі Ганны. 3 лістапада 1882 года ў іх нарадзіўся сын Кастусь, у будучым — Народны паэт Беларусі Якуб Колас.

Рашэннем аблвыканкама ў 1977 годзе вёска Акінчыцы ўключана ў межы горада Стоўбцаў.

Славутасці

Ураджэнцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). С. 473
  2. Opisy parafii dziecezji wilenskiej z 1784 roku. T.2. Dekanat Minsk, с. 109
  3. Тумас, 1982
  4. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom VII. Warszawa, 1886, S. 423

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Былыя населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна
Якуб Колас
Стоўбцы