wd wp Пошук:

Акім Паўлавіч Карпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпенка.

Акім Паўлавіч Карпенка (19151974) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 год).

Біяграфія

Акім Карпенка нарадзіўся 4 (па новаму стылю — 17 верасня 1915 у вёсцы Лоеў (цяпер — гарадскі пасёлак у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў токарам у судамеханічнай школе. У 1933 годзе Карпенка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1936 годзе ён скончыў 5-ю Ленінградскую ваенную школу авіятэхнікаў па ўзбраенню, у 1940 годзе — Чкалаўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў і Кіравабадскія курсы штурманаў звенняў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Акім Карпенка быў штурманам(руск.) бел. эскадрыллі 5-га гвардзейскага авіяпалка, 50-й авіядывізіі 6-га авіякорпуса(руск.) бел. АДД СССР(руск.) бел.. Да таго часу ён здзейсніў 266 баявых вылятаў на штурмоўку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы ворга, яго ваенных аб’ектаў, прычыніўшы яму вялікую шкоду[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 сакавіка 1944 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёр Акім Карпенка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3284[1].

Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе Карпенка скончыў Вышэйшыя курсы удасканальвання афіцэрскага саставу. У 1954 годзе у званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў у горадзе Бендэр, потым у Ціраспале, працаваў на заводзе, потым — на пасажырскіх цеплаходах. Памер 10 верасня 1974 года, пахаваны на старых могілках горада Бендэр[1]. Перапахаваны 20 жніўня 2011 года на Мемарыяле «Пантэон Славы»[2].

Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1].

Жонка Акіма Карпенкі — Герой Савецкага Саюза Еўдакія Нікуліна(руск.) бел.[1]

На Алеі герояў-землякоў у гарадскім пасёлку Лоеў А. П. Карпенка ўсталяваны помнік[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Акім Паўлавіч Карпенка на сайце «Героі краіны»
  2. Газета «Приднестровье 24.08.2011»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лоеве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Малдове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»