Акарыформныя кляшчы (Acariformes) — надатрад павукападобных з падкласу кляшчоў (Acari). Налічваюць звыш 30 тысяч відаў[1]. Для кляшчоў гэтага надатраду характэрны анамарфоз — дабудоўванне сегментаў у ходзе жыцця.
У складзе куцікулы, якая пакрывае шчацінкі гэтых кляшчоў, прысутнічае пласт акцінахіціну (англ.: actionochitin), які выклікае падвойнае праменяпраламленне плоскапалярызаванага святла. Гэта прыкмета, а таксама наяўнасць трыхаботрый і некаторых іншых адчувальных шчацінак адрознівае прадстаўнікоў дадзенага надатраду ад іншых груп кляшчоў і паказвае на монафілію гэтай групы.
Па новай класіфікацыі (2009, 2011), кладам саркаптыформныя кляшчы (Sarcoptiformes) і трамбідыформныя кляшчы (Trombidiformes) нададзены ранг атрадаў, а былым атрадам і падатрадам — статус падатрадаў і інфраатрадаў адпаведна[2][3]. Для параўнання прыводзіцца альтэрнатыўная класіфікацыя па дадзеных Дж. Халана (Joel Hallan)[4].
Класіфікацыя па Krantz, 2009
Атрад Trombidiformes
Атрад Sarcoptiformes
Класіфікацыя па Joel Hallan[4]
Миронов С. В., Бочков А. В. Современные представления о макрофилогении акариформных клещей (Chelicerata, Acariformes) // Зоологический журнал. — 2009. — Т. 88. — № 8. — С. 922—937.