wd wp Пошук:

Astigmata

Astigmata — гіпатрад, кагорта або атрад кляшчоў з надатраду Acariformes. Налічваюць больш за 3400 відаў.

Значэнне

Сярод прадстаўнікоў гэтай групы ёсць мноства небяспечных паразітаў пазваночных жывёл і чалавека (Sarcoptes scabiei і іншыя), шкоднікаў збожжа і прадуктаў яго перапрацоўкі (Свірнавыя кляшчы). Тры надсямействы (Analgoidea, Pterolichoidea і частка Pyroglyphoidea) утвараюць парафілетычную групу пер’евых кляшчоў (каля 2000 відаў, больш за 440 родаў, 33 сямейства), звязаных з птушкамі[1].

Класіфікацыя

Разглядаецца ў рангу гіпатраду Astigmata (=Astigmatina) ці кагорты ў саставе падатрада Oribatida[2], ці ў якасці асобнага падатраду ці атраду ў складзе клады Sarcoptiformes надатраду Acariformes. Аб’ядноўвае каля 80 сямействаў, больш 1000 родаў і каля 3400 відаў.[3]

Зноскі

  1. Dabert Jacek, Serge V. Mironov. (1999). Origin and evolution of feather mites (Astigmata). — Ecology and Evolution of the Acari. Kluwer Academic Publishers, 1999: 89-103.
  2. Norton, R.A.; Behan-Pelletier, V.M. Chapter fifteen. Suborder Oribatida. // A manual of acarology / Krantz, G.W.; Walter, D.E. (eds). — Third edition. — Lubbock, Texas: Texas Tech University Press, 2009. — P. 430—564. — 807 p. — ISBN 978-0-89672-620-8.
  3. Schatz, Heinrich; Valerie M. Behan-Pelletier; Barry M. OConnor and Roy A. Norton. (2011). Suborder Oribatida van der Hammen, 1968. In: Zhang, Z.-Q. (ed.) 2011: Animal biodiversity: an outline of higher-level classification and survey of taxonomic richness. Zootaxa, 3148: 141—148. ISBN 978-1-86977-849-1 (paperback) ISBN 978-1-86977-850-7 (online edition)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта