wd wp Пошук:

Саркаптыформныя кляшчы

Саркаптыформныя кляшчы (Sarcoptiformes) — клада кляшчоў надатраду Acariformes, якой некаторыя сістэматыкі надаюць ранг атраду. Налічвае больш за 15 000 відаў, 230 сямействаў ў двух падатрадах[1].

Большасць прадстаўнікоў атраду валодае клюшняпадобнымі хеліцэрамі з моцнымі клюшнямі жавальнага тыпу.

Харчуюцца галоўным чынам цвёрдай расліннай ежай, а пераходзячы да паразітызму на пазваночных жывёлах, харчуюцца скурай, пер’ем, валасамі, вылучэннямі скурных залоз.

Зноскі

  1. David Evans Walter (2004). “Hidden in plain sight: mites in the canopy”. in Margaret Lowman & H. Bruce Rinker. Forest Canopies. Academic Press. pp. 224—241. ISBN 978-0-12-457553-0. http://books.google.com/books?id=F471I0uJv-8C&pg=PA229.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кляшчы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта