wd wp Пошук:

Шэльфавы ледавік

Шэ́льфавы ледаві́кледавік, які плавае або часткова абапіраецца на дно ў межах мацерыковай водмелі (шэльфа). Пашыраны амаль выключна ў Антарктыдзе.

Найбуйнейшыя шэльфавыя ледавікі Антарктыды.      Роса (472 960 км²)      Ронэ-Фільхнера (422 420 км²)      Эймеры (62 620 км²)      Ларсена (48 600 км²)      Рысер-Ларсена (48 180 км²)      Фімбул (41 060 км²)      Шэклтана (33 820 км²)      Георга VI (23 880 км²)      Заходні (16 370 км²)      Уілкінса (13 680 км²)

Шэльфавыя ледавікі з’яўляюцца працягам наземных ледавікоў, зрэдку ўтвараюцца намнажэннем снежнага покрыва на марскім лёдзе і злучэння снегам і лёдам айсбергаў. Уяўляюць сабой пліты, якія патанчаюцца да краю і заканчваюцца абрывам. Таўшчыня ад 30 да 1300 м. Жыўленне ахоплівае звычайна верхнюю паверхню і прыбярэжную частку ніжняй паверхні. У краявой зоне адбываецца раставанне і адколванне айсбергаў. Хуткасць руху шэльфавых ледавікоў вагаецца ад 300 да 1800 м у год[1].

Буйнейшы ў свеце шэльфавы ледавік — ледавік Роса[1].

Зноскі

  1. 1 2 Ледник шельфовый(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Ледавікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Гляцыялогія