wd wp Пошук:

Азербайджанскі дзяржаўны музей дывана і народнага прыкладнога мастацтва імя Ляціфа Керымава

Азербайджанскі дзяржаўны музей дывана і народнага прыкладнога мастацтва імя Ляціфа Керымава (азерб.: Lətif Kərimov adına Azərbaycan dövlət xalçaçılıq və xalq tətbiqi sənəti muzeyi) — заснаваны ў Баку ў 1967 годзе. Размешчаны ў цэнтры азербайджанскай сталіцы, насупраць прыморскага бульвара. З’яўляецца першым у свеце музеем дываноў.

Асноўныя мэты

Дыванаткацтва з’яўляецца адным з самых старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Азербайджана. Дадзеныя археалагічных даследаванняў, якія праводзяцца на тэрыторыі Азербайджана, сведчаць аб тым, што мастацтва дыванаткацтва зарадзілася ў Азербайджане яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Музей дывана праводзіць вялікую і карпатлівую працу па папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны шляхам правядзення міжнародных выстаў, канферэнцый, сімпозіумаў і іншых мерапрыемстваў.

Калекцыя музея

У Азербайджанскім дзяржаўным музеі дывана і народна-прыкладнога мастацтва захоўваюцца каштоўныя гістарычныя экспанаты і творы мастацтва з Губы, Кабалы, Шырвана, Газаха, Тэбрыза, Эрывані, Гянджы, Шэкі і іншых гарадоў і рэгіёнаў, якія ахопліваюць ўсю шматвяковую гісторыю Азербайджана. Захоўваюцца археалагічныя помнікі, якія адносяцца да бронзавага веку (чорныя керамічныя і бронзавыя прадметы), фаянсавы посуд XII стагоддзя, мастацкае шыццё і нацыянальнае адзенне XIX стагоддзя, металічныя, драўляныя, шкляныя і ювелірныя вырабы, зброя, дываны і дывановыя вырабы з нацыянальнымі арнаментамі і сюжэтамі, звязаныя з народным рамяством, хаўлу (халча, халы, дэсць халы, гебэ), хаўсуз (палас, кілім, чэчым, тарбах, шэдэ, варна, зілі), разнастайныя дывановыя вырабы — хурджун, чул, хейба, мафраш, ехар гашлыгы і інш.). У музеі захоўваюцца каля мільёна малых і вялікіх па памеры дывановых вырабаў. Адным з самых каштоўных экспанатаў з’яўляецца дыван з нацыянальнымі арнаментамі «Хілі-Бута» (узор у выглядзе кроплі), які быў вытканы карабахскімі ткачыхамі ў X стагоддзі.

Гісторыя музея

Заснаваны ў 1967 годзе, афіцыйнае адкрыццё адбылося ў 1972 годзе. 17 мая 2008 года ў Баку прайшла цырымонія закладкі першага каменя новага будынка музея дывана, у якім бралі ўдзел прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў і галоўны дырэктар ЮНЕСКА Каіціра Мацуура. Новы будынак музея пабудаваны ў выглядзе складзенага дывана.

Цікавыя факты

Гл. таксама

Зноскі

  1. фільм: «Азербайджанскі музей дываноў» (руск.)

Спасылка

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1967 год у Азіі
Катэгорыя·Мастацкія музеі Азербайджана
Катэгорыя·Музеі Баку
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Азербайджана
Катэгорыя·Азербайджанскі дыван
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1967 годзе