Дываны Гасымушагы — від азербайджанскіх дываноў, належыць да карабахскай дывановай школы, джэбраільскай (Cәbrayıl) групы[1][2].
Назва гэтага дывана звязана з імем жыхароў вёсак Шамкенд, Арыклі, Кюрдгаджы(руск.) бел., Чорман і Шальва, якія размешчаны на поўнач ад Лачына, сучаснага раённага цэнтра ў Азербайджанскай Рэспубліцы.
Раней падобныя дываны ткалі ў вёсцы «Гасымушагы абасы», тут развівалася іх вытворчасць, якая з часам перамясцілася ў навакольныя вёскі. Вытворчасць дывановых вырабаў у гэтых вёсках развівалася на аснове выключна багатай сыравіннай базы і старажытнай гісторыі рамеснай традыцыі. З пункту гледжання наяўнасці неабходных для развіцця гэтага віду рамяства мясцовай воўны і натуральных раслінных фарбавальнікаў, прырода «Гасымушагы абасы» давала насельніцтву выдатныя магчымасці. Дываны прынеслі гэтым вёсках сусветную вядомасць і сёння захоўваюцца ў многіх музеях і калекцыях.
![]() |
Дываны Гасымушагы на Вікісховішчы |
---|