.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Азам Раджабаў (нар. 21 студзеня 1993, Рагун, Таджыкістан) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».
Выхаванец віцебскага футбола, у 2010 годзе выступаў за дубль «Віцебска». У лютым 2011 года перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе выступаў за моладзевую каманду. У пачатку 2013 года з’явілася інфармацыя аб магчымай арэндзе ў «Віцебск», але Азам застаўся ў Кіеве.
У ліпені 2013 года разарваў кантракт з «Дынама» і стаў іграком «Гомеля»[2]. У складзе «Гомеля» стаў звычайна выхадзіць на замену. Але калі ў другой палове 2013 трывала з’яўляўся на полі, то ў сезоне 2014 гуляў пераважна за дубль, усяго двойчы згуляў за асноўную каманду. У выніку ў ліпені 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[3].
Пасля зыходу з «Гомеля» ў ліпені 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[4]. Хутка замацаваўся ў аснове віцебскага клуба і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У сезоне 2015 таксама трывала гуляў за «Віцебск», пераважна на пазіцыі флангавага нападніка. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы. У першай палове 2017 года выступаў за дубль «Віцебска», за асноўны склад згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы»[5]. У печатку 2018 года трэніраваўся з віцебскай камандай, аднак у лютым 2018 года «Віцебск» вырашыў не падаўжаць супрацоўніцтва з паўабаронцам[6].
Неўзабаве пасля сыходу з «Віцебска» далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна ў стартавым складзе, у печатку сезона 2019 з’яўляўся на полі рэдка і выходзячы на замену, з верасня зноў стаў гуляць у аснове. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў каманду.
У жніўні 2020 года далучыўся да пінскай «Хвалі»[7]. У 2020 годзе гуляў у стартавым складзе каманды, у пачатку сезона 2021 пераважна выхадзіў на замену, са жніўня замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з пінскім клубам[8].
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Віцебск | ![]() | 22 | 2 |
2010/11 (2) | дубль | Дынама | ![]() | 11 | 0 |
2011/12 | дубль | Дынама | ![]() | ? | ? |
2012/13 | дубль | Дынама | ![]() | 17 | 0 |
2013 (2) | Д1 | Гомель | ![]() | 12 | 0 |
2014 (1) | Д1 | Гомель | ![]() | 2 | 0 |
2014 (2) | Д2 | Віцебск | ![]() | 15 | 4 |
2015 | Д1 | Віцебск | ![]() | 21 | 0 |
2016 | Д1 | Віцебск | ![]() | 0 | 0 |
2017 (1) | дубль | Віцебск | ![]() | 8 | 2 |
2017 (2) | Д2 | Орша | ![]() | 11 | 2 |
2018 | Д2 | Нафтан | ![]() | 26 | 5 |
2019 | Д2 | Нафтан | ![]() | 16 | 2 |
2020 (2) | Д2 | Хваля | ![]() | 12 | 1 |
2021 | Д2 | Хваля | ![]() | 26 | 1 |
Бацька — таджык, маці — беларуска. Нарадзіўся ў Таджыкістане, але ў малым узросце пераехаў у Віцебск[9].