wd wp Пошук:

Адуванчык лекавы

Адуванчык лекавы[3], дзьмухавец лекавы[4] (Taraxacum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных (астравых).

Назва

Родавая назва Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны.

Відавую назву officinále — лекавы, расліна атрымала ад лац.: officína -майстэрня, аптэка — з-за ўжывання расліны ў якасці лекавага сродку.

Народныя назвы адуванчык лекавы, малачай[5], адуванчык, багатка[6][7], коцікі, папок, дмухавец, дмухель[8][9], дзьмухавец, жоўтая цыкор’я, зубнік, ксёндз, ксяндзоў плеш, папкі[10][11][12], пупок[13].

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй 10—30 см. Корань тоўсты вертыкальны. Лісце стругападобна-перыстае, звужанае ў крылаты чаранок, часта з ружовай сярэдняй жылкаю, у разетцы. Кветкі двухполыя, язычковыя, залаціста-жоўтыя, у кошыках на верхавінках бязлістых, пустых усярэдзіне сцяблоў (стрэлак). Абгортка званочкавая, з некалькіх радкоў лісцікаў. Плод — сямянка з носікам і чубком. Усе часткі расліны з белым млечным сокам.

Экалогія

На Беларусі расце на лугах, палянах, газонах, уздоўж дарог, цвіце ў маі — жніўні.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), кармавая, харчовая расліна (маладое лісце спажываецца на салату), мае ў сабе трытэрпенавыя злучэнні, стэрыны, інулін і інш. 3 лекавымі мэтамі выкарыстоўваюцца карані (збіраюцца восенню і вясной).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Дзьмухавец лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  9. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  10. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  11. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  12. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  13. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Дзьмухавец
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных