wd wp Пошук:

Адоніс

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Адоніс (значэнні).

Хасэ дэ Рыбера. Адоніс і Афрадыта. 1637. Нацыянальная галерэя палацца Карсіні. Рым
Паала Веранезэ. Венера і Адоніс. 1580. Музей Прада. Мадрыд

Адо́ніс (стар.-грэч.: Ἄδωνις) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[3] — па найбольш папулярнай версіі — сын Кініра ад яго ўласнай дачкі Смірны[4]; або сын Кініра і Метармы; або (паводле Гесіёда) — Фенікса і Алфесібеі[5]; або (паводле Паніясіда) Фіянта і яго дачкі Смірны[6].

Адоніс славіўся сваёй прыгажосцю: у яго ўлюбляецца багіня кахання Афрадыта. Яго таксама клічуць каханым Дыяніса[7]. Быў пастухом і паляўнічым на зайцаў[8]. Хвала муз паляванню натхніла яго стаць паляўнічым[9].

Яму прысвечаны горад Бібл[10]. Бацька Бероі[11]. Паводле Харэта з Мітылены, дзецьмі Афрадыты і Адоніса былі Гістапс і Зарыядр[12].

Смерць

А. П. Ласенка. «Смерць Адоніса». 1764

Афрадыта аплаквае яго, забітага ў юнацтве на паляванні вепруком[13], які парнуў яго іклом у сцягно[14] на Ідалійскай гары[15]. Па адной з версій, у вепрука ператварыўся Арэс (палюбоўнік Афрадыты); або Адонісу адпомсціла адпрэчаная ім Персефона[16]; або гэта адбылося з прычыны гневу Артэміды.

Афрадыта хавала яго труп у латуку[17]. Па волі Афрадыты ён вярнуўся з падземнага царства[18], ператвораны ў кветку анемон[19]; або з крыві Адоніса ўзніклі ружы, а са слёз Афрадыты анемон[20].

Існуе апавяданне пра тое, што Афрадыта перадала немаўля Адоніса на выхаванне Персефоне, якая не пажадала потым з ім растацца[21]. Афрадыта і Персефона судзіліся з-за Адоніса, і Каліёпа рассудзіла, што яны павінны валодаць ім па палове года[22].

Культ Адоніса

У фінікійцаў Адоніс (Адон у фінікійскай міфалогіі) — юны бог вясны, увасабленне штогадовага канання і ажыўлення прыроды. У Старажытнай Грэцыі свята Адоніса ў сярэдзіне лета спраўляўся два дні: у першы святкавалася яго вяселле з Афрадытай, як сімвал вясновага росквіту і ажывання, іншы дзень быў прысвечаны плачу па памерламу богу, які сімвалізуе завяданне прыроды. Аргаскія жанчыны аплаквалі яго[23].

У старажытнасці людзі лічылі, што дзякуючы Адонісу расквіталі кветкі ўвесну і спелі плады ўлетку, узімку ж прырода аплаквала бога. У знак прыналежнасці да культу бога Адоніса, які чаруе прыгажосцю, жанчыны сталі вырошчваць кветкі ў гліняных вазонах, якія звалі «садамі Адоніса»[24].

Орфікі атаясамлялі яго з Дыянісам[25].

Прыхільнікі міфалагічнай школы атаясамлялі вобраз міфа пра Адоніса з Ісусам Хрыстом.

У літаратуры і мастацтве

Дзеючая асоба трагедыі Дзіянісія Сіракузскага «Адоніс». Лёс Адоніса — адна з упадабаных тэм антычнай паэзіі: яго апявала Сапфо[26], у Феакрыта (песня ў гонар Адоніса), Біёна, Авідзія (каханне Венеры і Адоніса ў «Метамарфозах»); у новай паэзіі сустракаецца ў Шэкспіра (паэма «Венера і Адоніс») і іншых.

Адоніеў верш у антычнай паэзіі ўзнік, як лічыцца, у гімнах на смерць Адоніса.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Любкер Ф. Adonis // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 17–18.

  2. 1 2 Любкер Ф. Cinyras // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 290.

  3. Дыяскарыд. Эпіграма 18 Пейдж; Біён. Плач па Адонісу 91; Авідзій. Метамарфозы X 503—524; Гігін. Міфы 58; 251

  4. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.139 М.-У.

  5. Антанін Ліберал. Метамарфозы 34

  6. Фанокл. Любоўны запал = Плутарх. Застольныя гутаркі IV 5, 3

  7. Феакрыт. Ідыліі I 109—110; Вергілій. Буколікі X 18

  8. Лікофран. Аляксандра 831 і кам.

  9. Страбон. Геаграфія XVI 2, 18 (стар.755)

  10. Нон. Дзеянні Дыяніса XLII 344

  11. Харет X, фр.17 Мюллер = Афиней. Пир мудрецов XIII 36 // Вестник древней истории. — 1947. — № 3. — С.252

  12. Авідзій. Метамарфозы X 525—559, 708—739

  13. Праперцый. Элегіі II 13, 54

  14. Аўсоній. Раскрыжаваны Купідон 58

  15. Феакрыт. Ідыліі XV 102

  16. Гігін. Міфы 251

  17. Біён. Плач па Адонісу. — С. 66

  18. Тахо-Годи А. А. Комментарий // Античные гимны. — М., 1988. — С.342

  19. Гігін. Астраномія II 7, 3

  20. Паўсаній. Апісанне Элады II 20, 6

  21. Плутарх. Чаму бажаство марудзіць з адплатай, 17

  22. Арфічныя гімны LVI

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Персанажы паводле алфавіта
Старажытнагрэчаскія багі
Блізкі Усход у старажытнагрэчаскай міфалогіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Багі паводле алфавіта
Багі, якія паміраюць і ўваскрасаюць