wd wp Пошук:

Персефона

Персефона (стар.-грэч.: Περσεφόνη) у грэчаскай міфалогіі дачка Зеўса і Дэметры.

Міфы

Выкраданне Аідам

Спадабалася прыгажуня Персефона цару падзямелля Аіду, і папрасіў той у брата свайго Зеўса забраць дзяўчыну да сябе ў жонкі. І вярхоўны дазволіў. Пад час гульні дзяўчыны ў квітнеючай Нісейскай даліне з сяброўкамі акіянідамі, прыцягнула яе ўвагу дзіўная кветка, але не ведала дзяўчына, што кветка гэтая ўзрошчана Геяй па просьбе самога Аіда. Як толькі наблізілася багіня Персефона да дзіўнай расліны, так раптам развярнулася зямля побач яе, і выехаў на сваёй чорнай калясніцы цар сумнага падзямелле Аід, схапіў дзяўчыну і так жа раптам знік. Маці яе, Дэметра, па знікненню Персефоны пала ў глыбокі смутак, і зжаліўся над ёй грымотнік Зеўс і паслаў да Аіда Гермеса з дамовай, каб той дазволіў дзяўчыне пакідаць яго царства на восем месяцаў, а пасля вярнуцца. Згадзіўся Аід, і адпусціў Персефону даўшы праглынуць зерне гранату - сімвала шлюбу.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Багі смерці і замагільнага свету
Катэгорыя·Багі ўрадлівасці
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія багіні
Катэгорыя·Багі каляндарных сезонаў
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі, якія паміраюць і ўваскрасаюць