wd wp Пошук:

Аднацветка

Аднацветка[3] (Moneses) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Верасовыя (Ericaceae) (паводле іншай класіфікацыі — грушанкавых (Pyrolaceae)).

Батанічнае апісанне

Вядомы 1 від — аднацветка аднакветная (або аднакветкавая[3]) (Moneses uniflora).

Вышыня расліны 5—17 см. Карэнішча паўзучае. Сцябло голае, тонкарабрыстае, лісце супраціўнае, чаранковае, круглавата-яйцападобнае з клінападобнай асновай, скучанае ў ніжняй частцы сцябла. Кветкі адзіночныя, 5-пялёсткавыя, буйныя, белыя, духмяныя, у пачатку цвіцення паніклыя на верхавінках кветаносаў, Плод — шарападобная гладкая шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Арэал і экалогія

Аднацветка аднакветная пашырана ва ўмераных і халодных зонах Паўночнага паўшар’я: у таежнай зоне. На тэрыторыі Беларусі — пераважна ў паўночных раёнах. Расце ў яловых і хваёвых лясах (імшыстых і чарнічных), на купінах нізінных і пераходных балотаў.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Грушанкавыя