wd wp Пошук:

Адміністрацыйны падзел Беларусі

Адміністрацыйны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі з’яўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласцей. Тэрыторыя вобласці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Тэрыторыя раёна падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкавання.

Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не з’яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам з іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.

Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі з’яўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстання (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі, тэрыторыі помнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэння і інш.).

Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак РБ ажыццяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.

Падзел тэрыторыі

Падзел краіны

Адміністрацыйны падзел РБ

Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 абласцей і тэрыторыю сталіцы — горада Мінск:

  1. Брэсцкая вобласць. Цэнтр – Брэст.
  2. Віцебская вобласць. Цэнтр – Віцебск.
  3. Гомельская вобласць. Цэнтр – Гомель.
  4. Гродзенская вобласць. Цэнтр – Гродна.
  5. Мінская вобласць. Цэнтр – Мінск.
  6. Магілёўская вобласць. Цэнтр – Магілёў.
  7. горад Мінск.

Коды 1-7, пазначаныя на нумарах аўтамабіляў, азначаюць адпаведную адміністрацыйна-тэрытарыяльнаю адзінку, дзе гэты аўтамабіль зарэгістраваны.

Падзел абласцей

Тэрыторыя вобласці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Па стане на 1 студзеня 2009 году колькасць раёнаў складала 118[1], з якіх 16 раёнаў знаходзіліся ў Брэсцкай вобласці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гродзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Мінскай, 21 — у Магілёўскай.

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Административно-территориальное деление Беларуси(руск.)

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Беларусі