wd wp Пошук:

Адам Ганоры Кіркор

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кіркор.

Адам Кіркор (рэпрадукцыя)

Адам Ганоры Кіркор (1818, в. Слівіна Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні Расійская імперыі, цяпер Манастыршчынскі раён Смаленскай вобласць, Расія — 1886, Кракаў; Псеўданімы і крыптанімы: A.K.; A.H.K.; J. ze Ś.; J. ze Śliwina; Jacek ze Śliwina; Jan ze Śliwina; K.A.H.; Sobarri; Tułacz Sobarri; Wydawca Albumu Wileńskiego) — гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец.

Біяграфія

Са шляхецкага роду Кіркораў уласнага герба. Нарадзіўся ў сям’і Караля Кіркора і Тэклі з Валадковічаў, дачкі Марка і Анэлі Валадковічаў. Бацька, Караль Кіркор, нарадзіўся ў 1784 годзе, за жонкай атрымаў у пасаг двух сялян. У 1842 годзе, ужо як удавец, Караль валодаў маёнткам Грынеўшчына ў Клімавіцкім павеце, які раней належаў ягонаму стрыечнаму брату Базылю Францавічу Кіркору з 10 сялянамі і 13 сялянкамі. У 1845 годзе колькасць падданых павялічылася да 35, але ў 1864 годзе застаўся без гэтага маёнтка. Пры Каралі яго галіна роду Кіркораў была прызнана ў дваранстве Расійскай імперыі з унясеннем у VI частку радаводных кніг (старажытнае (стаўбавое) дваранства) пастановай Магілёўскага дваранскага дэпутацкага сходу 30 ліпеня 1814 года, а затым зацверджана Сенатам 16 верасня 1835 года. Адам меў сястру Тэклю (нар. 1824) і брата Аляксандра (ахрышчаны 5 красавіка 1813)[3].

Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі (1832—1834), скончыў экстэрнам Віленскую гімназію (1838). Паступіў на службу ў Віленскую казённую палату, дзе працаваў да 1864 года. Адначасова займаўся літаратурнай і навуковай працай. У 1843 годзе выдаваў альманах «Radegast», у 1845—1846 гг. альманах «Pamiętnik umysłowy». У 1849 годзе стаў членам Віленскага статыстычнага камітэта, у 1850—1854 гг. рэдагаваў «Памятные книжки Виленской губернии». Праводзіў актыўныя археалагічныя раскопкі ў Беларусі і Літве, даследаваў каля 1000 курганоў. Матэрыялы, сабраныя ў 1840-1850-я гады А. Кіркорам, склалі дзве часткі 3-га тома выдання «Маляўнічая Расія» («Літоўскае Палессе» і «Беларускае Палессе», 1882).

У 1854 годзе быў звольнены з пасады за артыкул «Вялікі князь Вітаўт».[4] З 1855 г. — член Віленскай археалагічнай камісіі, кіраўнік Віленскага музея старажытнасцяў, якому ахвяраваў свае калекцыі. У 1856 г. стаў членам-карэспандэнтам Імператарскага археалагічнага таварыства; з 1857 г. — член Рускага геаграфічнага таварыства. У 1857—1858 гг. выдаваў неперыядычны зборнік «Teka Wileńska», забаронены пасля публікацыі ліста вядомага гісторыка і палітычнага эмігранта І. Лялевеля. Публікаваў «Pismo zbiorowe Wileńskie» (1859, 1862). У 1859 г. заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кніг. Супрацоўнічаў з фалькларыстам і этнографам Дамінікам Ходзькай.

У 1859—1865 гг. выдаваў і рэдагаваў газету «Kurier Wileński» («Виленский вестник») (на польскай і рускай мовах). У 1863 г. прыцягваўся да следства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі А. Маеўскай, на варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р. Траўгут. Кіркор страціў магчымасць працаваць у Вільні; пераехаў у Пецярбург. Там разам з М. Юматавым у 1868—1871 гг. выдаваў газету «Новое время». З 1872 года ў Кракаве выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі «Na dziś» (1872) i «Teka Krakowska» (1884). З 1873 г. — член Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.

Творы

Зноскі

  1. http://www.sejm-wielki.pl/b/psb.11504.1
  2. 1 2 3 4 http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kirkor-adam-honory/ Праверана 30 жніўня 2022.
  3. Яцкевіч Д. Л. Радавод Адама Ганорыя Кіркора ў святле новых архіўных дакументаў // Архіварыус. Вып. 2. – Мінск, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Археолагі Літвы
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Кіркоры (род)
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Выпускнікі Віленскай гімназіі
Археолагі Беларусі
Памерлі ў 1886 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1819 годзе
Выдаўцы Літвы
Пахаваныя ў Кракаве
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў Кракаве
Нарадзіліся ў 1818 годзе
Нарадзіліся 21 студзеня
Асобы
Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
Выпускнікі Магілёўскай гімназіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Манастыршчынскім раёне
Памерлі 23 лістапада
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак