wd wp Пошук:

Дамінік Ходзька

Дамінік Цэзары Ходзька (каля 1800, б. маёнтак Яварова Віленскага павета — 1863) — беларускі фалькларыст, этнограф, літаратар.

Біяграфія

Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў. Зблізіўся з Я. Чачотам, Т. Занам. Член Віленскай археалагічнай камісіі. Настаўнічаў у Вільні, на Случчыне. Апублікаваў успаміны і нататкі пра жыццё і дзейнасць К. Брадзінскага (1845), Я. Ходзьку (1858), Л. Бароўскага, Ю. Крашэўскага і інш., урывак са «Збору некаторых успамінаў… да гісторыі Віленскага ўніверсітэта. I. Віленская акадэмія ў часы езуітаў» (1862). Збіраў і апрацоўваў беларускую вусную народную творчасць. Аўтар працы пра рэкі Беларусі і Літвы (рукапіс перадаў Віленскай археалагічнай камісіі). Супрацоўнічаў з А. Кіркорам, Я. Тышкевічам, К. Тышкевічам. Распрацаваў біяграфію З. Даленгі-Хадакоўскага і надрукаваў яе ў польскай энцыклапедыі Я. Глюксберга, потым у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) і «Тека Wilenska» («Віленскі зборнік», 1857, № 2).

Зноскі

  1. Dominik Cezary Chodźko // NUKAT — 2002.
  2. Dominik Cezary Chodźko // MAK

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Філарэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1800 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе