wd wp Пошук:

Teka Wileńska

«Teka Wileńska» — навуковае і мастацка-літаратурнае перыядычнае выданне (альманах-зборнік), якое выдаваў у Вільні ў 1857—1858 гадах на польскай мове (пад псеўданімам «Jan ze Śliwina») Адам Кіркор (1818—1886).

Выданне карысталася папулярнасцю, але праз паўтара года было забаронена пастановай расійскага урада пасля публікацыі ліста вядомага гісторыка і палітычнага эмігранта Іаахіма Лялевеля (1786—1861). Усяго выйшла шэсць нумароў. У альманаху друкаваліся як творы мастацкай літаратуры (проза і паэзія), так і публіцыстыка і навукова-папулярныя артыкулы. У 5-м нумары ўтрымліваюцца матэрыялы, якія маюць дачыненне да тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Спысылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1858 годзе
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1857 годзе
Часопісы на польскай мове
Часопісы Расійскай імперыі
Часопісы Літвы
Часопісы Беларусі
Невызначаная мова для часопіса
Часопісы паводле алфавіта