wd wp Пошук:

Агрыджэнта

Агрыджэ́нта (італ.: Agrigento, сіц.: Girgenti, Giurgenti, Agrigentu) — горад у італьянскім рэгіёне Сіцылія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Старажытныя назвы горада: Акрагас або Агрыгентум (грэч.: Ακράγας, лац.: Agrigentum). Насельніцтва — 65 466 чал. (2010)[1].

Гісторыя

Акрагас быў заснаваны як калонія родасцамі з Гелы ў 581 або 582 да н.э. Праз 14 гадоў пасля яго заснавання Акрагасам авалодаў Фаларыс, які 16 гадоў кіраваў ім як жорсткі тыран. Дзякуючы натуральным багаццям мясцовасці і гандлю, які асабліва развіўся ў кіраванне добрага Ферона (488—472), праслаўленага Піндарам, Акрагас зрабіўся адным з найбольш значных гарадоў старажытнага свету, і яго насельніцтва даходзіла да дваццаці, а па некаторых крыніцах — да васьмідзесяці тысяч чалавек.

Пазней Акрагас карыстаўся свабодным дзяржаўным ладам, галоўным чынам дзякуючы філосафу Эмпедоклу, які нарадзіўся тут. У 406 годзе да н.э. яго аблажылі карфагеняне пад камандаваннем Ганібала (не блытаць з Ганібалам Баркам, які ваяваў з Рымам). Гарнізонам камандаваў спартанец Дэксіп. У самым пачатку аблогі ад эпідэміі ў карфагенскім лагеры памёр Ганібал, якога замяніў яго стрыечны брат Гімількон. 35-тысячная сіракузская армія пад камандаваннем Дафнея, якая прыйшла на выручку, уступіла з карфагенянамі ў бітву пад сценамі горада і здолела захапіць адзін з лагераў. Аднак неўзабаве пачаліся разлады ў гарнізоне, замежныя найміты пакінулі яго, за імі, пасля васьмімесячнай аблогі, сышлі і гараджане.

Карфагеняне адразу пасля гэтага захапілі і разбурылі Акрагас, які, хоць і быў адноўлены Тымалеанам (340), але ранейшага свайго бляску вярнуць ужо не мог. Каля 309 г. да н.э. тыранію спрабаваў усталяваць Акротат, сын спартанскага цара Клеамена II. Каля 305 г. да н.э. ненадоўга ўвайшоў у склад Сіцылійскай дзяржавы Агафокла. А пасля смерці Агафокла, каля 289 г. да н.э. вядомы тыран Фінтый. Акрагас заставаўся, зрэшты, значным горадам і пад валадарствам Рыма, да якога быў далучаны (262) на правах саюзніка, пры чым захаваў сваю канстытуцыю і ўнутраныя ўстановы. Жыхары яго славіліся сваёй гасціннасцю і досціпнасцю. У 262 годзе да н.э. падчас Пунічнай вайны горад быў галоўнай базай новай арміі наймітаў Карфагена.

Славутасці

Ад храма Зеўса захавалася гіганцкая фігура атланта.
Храм Згоды мала змяніўся з V стагоддзя да н.э.
Барочная царква Св. Лаўрэнція.

Шырокая археалагічная зона Агрыджэнта яшчэ не падвяргалася сістэматычным раскопкам і знаходзіцца пад аховай як помнік Сусветнай спадчыны. Іншыя старажытнагрэчаскія храмы не маюць сабе роўных па захаванасці, ва ўсякім разе па-за межамі самой Грэцыі. Цалкам разбураны каласальны храм Зеўса Алімпійскага, распачаты тыранам Геронам у адзначэнне сваёй перамогі над фінікійцамі ў бітве пры Гімеры (480 г. да н.э.), але так ніколі і не дабудаваны. Буйнейшых дарычных храмаў (111 м у даўжыню, 56 м у шырыню) на сённяшні момант невядома. У пазнейшай забудове дамінуе барока.

Зноскі

  1. Italy: largest cities and towns and statistics of their population World Gazetteer (англ.)  (ням.)  (фр.)  (ісп.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Італіі
Катэгорыя·Археалагічныя аб'екты ў Сіцыліі
Катэгорыя·Камуны правінцыі Агрыджэнта
Катэгорыя·Гарады Сіцыліі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)