wd wp Пошук:

Сіцылійская мова

Сіцылійская мова — мова сіцылійцаў, адносіцца да раманскай групы моў. На сіцылійскай і яе дыялектах размаўляюць на востраве Сіцылія, у паўднёвай Калабрыі, паўднёвых частках Апуліі, а таксама ў Кампаніі. У сувязі з больш чым стагадовым кіраваннем мусульман (965—1072) маецца некаторы ўплыў арабскай мовы. Акрамя поўдня Італіі, на сіцылійскай мове размаўляюць у краінах, куды сіцылійцы эмігравалі ў вялікай колькасці. Гэта ЗША, Канада, Аўстралія, Бразілія і Аргенціна. У апошні час значная колькасць сіцылійцаў перасялілася таксама ў прамысловыя раёны поўначы Італіі і ў іншыя краіны Еўрасаюза, асабліва ў Германію.

Сіцылійская мова не з’яўляецца афіцыйным нідзе, у тым ліку і на самой Сіцыліі. Таксама не існуе ніякай цэнтралізаванай арганізацыі, якая займаецца рэгуляваннем мовы. Тым не менш Цэнтр даследаванняў сіцылійскай філалогіі і мовазнаўства(англ.) бел. ў Палерма займаецца даследаваннямі сіцылійскай мовы і публікуе інфармацыю пра яе стан з моманту свайго стварэння ў 1951 годзе.[2].

Сіцылійская мова афіцыйна прызнаны ў муніцыпальных статутах шэрагу італьянскіх камун, напрыклад Кальтаджыронэ і Грамікеле,[3] дзе абвяшчаецца «неад’емная гістарычная і культурная каштоўнасць сіцылійскай мовы». Акрамя таго, паводле Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, сіцылійская мова падлягае абароне і дапамозе ў развіцці. Зрэшты, па стане на студзень 2010 года парламент Італіі ўсё яшчэ не ратыфікаваў хартыю.[4]

Зноскі

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. Centro di studi filologici e linguistici siciliani (CSFLS) (італьянскі)
  3. Gazzetta Ufficiale della Regione Siciliana: Statuto del Comune di Grammichele Артыкул 3. (італ.)
  4. Спіс краін якія ратыфікавалі хартыю на яе афіцыйным сайце. (англ.)

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Pàggina principali сіцылійскай

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раманскія мовы
Катэгорыя·Мовы Італіі
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сіцылія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных