wd wp Пошук:

Аванес Шыраз

Аване́с Шыра́з (сапр. — Анік Карапецян; арм.: Հովհաննես Շիրազ; 27 красавіка 191414 сакавіка 1984) — армянскі паэт, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Александропаль (цяпер Гюмры), падчас генацыду армянаў. Бацька быў забіты салдатамі ў полі падчас працы. Аванес рос у прытулку для сірот, пакуль аднойчы на рынку выпадкова не знайшоў сваю маці. Быў памочнікам шаўца, працаваў у Тэкстыльным камбінаце Ленінакану.[1]

Яго першы твор — «Прыход вясны», быў апублікаваны ў 1935 годзе, пасля чаго навеліст Атрпет даў маладому Аванесу псеўданім «Шыраз», параўнаўшы яго паэзію з ружамі персідскага горада Шыразу.

У 19371941 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1956 годзе — у Маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага.

Апублікаваў зборнікі «Пачатак вясны», «Голас паэта», «Ліра Арменіі»[2], «Сіяманта і Хджэзарэ», «Помнік маці», «Армянская дантыйская» і інш. За зборнік «Усечалавецкае» ў 1975 г. быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй Армянскае ССР.

У 1960 і 1969 гадах фірма «Мелодия» на вініле выпусціла вакальна-сімфанічны цыкл Авета Тэртэрана «Радзіма» на словы Аванеса Шыраза.

Памёр у сакавіку 1984 года ў Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парку імя Камітаса.

Творчасць

Аванес Шыраз — класік армянскае літаратуры. Гэта паэт рамантычнага стылю і светаўспрымання. Зборнікі вершаў «Песня Арменіі» (1940), «Голас паэта», «Кніга песень» (абодва 1942), «Лірыка» (1946), «Кніга міру і кахання» (1949), «Ліра Арменіі» (кн. 1—3, 19581964), «Помнік маці (1968) і інш. прысвечаныя радзіме, каханню, маці і прыродзе. У паэмах «Сіяманта і Хаджэзарэ» (1935), «Біблейскае» (1944) гармонія чалавека з прыродай[3].

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Сцяпан Гаўрусёў, Анатоль Грачанікаў, Юрась Свірка[3].

Памяць

Ягоным імем названыя вуліцы ў Арменіі і Іране, у Гюмры ёсць музей паэта.

Зноскі

  1. Біяграфія, Армянская энцыклапедыя
  2. «Мая біяграфія — гэта мае вершы», Голас Арменіі Архівавана 25 красавіка 2012.
  3. 1 2 18 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Армянскамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Армянскай ССР
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ерэване
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гюмры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Паэты Арменіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта