wd wp Пошук:

Аброчныя тканіны

Аброчныя тканіны (ці іначай — абраканыя тканіны, абракоўныя тканіны) — адзін з відаў беларускіх абрадавых тканін, якія выконвалі функцыю ахвяравальнага падарунка Богу і талісмана (абярэга), якія аберагаў людзей ад уплыву злых сіл.

Вырабляліся ў цяжкія часы, у крызісных сітуацыях людзей ці краіны (час вайны, засухі, эпідэміі, хвароб дзяцей і інш.). У якасцi аброчных тканін выкарыстоўвалiся самаробныя даматканыя тканіны (ці пазней — фабрычныя тканіны), а таксама разнастайныя вырабы з ix: звычайна — спецыяльна вырабленыя для мэт ахвяравання ручнікi ці абрусы; радзей — прадметы святочнага адзення (фартушкi, хусткi, стужкi), посцiлкi i iнш.

Галоўным чынам, ахвяравальныя аброчныя тканіны (звычайна — прыгожыя ручнікі ці абрусы) завязваліся на драўляныя хрысціянскія крыжы, што стаялi ў вёсках, на абочынах цi на скрыжаваннях дарог, на могiлках, на прошчы, каля святых крынiц, на «святыя дрэвы». Пазней ix пачалі вешаць таксама на абразы ў праваслаўных цэрквах, каталіцкіх касцёлах, хрысціянскіх каплiцах.

«Аброчны» — гэта тое, што прыносіцца, ахвяруецца па «аброку». Назва «аброк» азначае «зарок», «клятва», «абяцанне», «запавет», якія даваліся чалавекам па рэлігійных ці іншых меркаваннях рабіць ці не рабіць што-небудзь. Аброчныя тканіны ахвяраваліся і завязваліся чалавекам па ўласным аброку як дар і індывідуальная просьба да Бога, што было сродкам усталявання чалавекам кантакту з найвышэйшым светам.

Выкарыстанне аброчных тканін звязана з дахрысцiянскiмi вераваннямi славян.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Лабачэўская, А. Ручнік: лакальныя асаблівасці ручнікоў — выкарыстанне ў абрадах і мастацкія традыцыі // kimpress.by

Тэмы гэтай старонкі (1):
Беларускія абрады і звычаі