wd wp Пошук:

Абдулразак Гурна

Абдулразак Гурна (англ.: Abdulrazak Gurnah, суахілі: Abdulrazak Gurnah; нар. 20 снежня 1948, Занзібар) — англійскі пісьменнік танзанійскага паходжання. Жыве ў Вялікабрытаніі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2021).

Аўтар раманаў «Рай»[en] (1994), уключанага ў шорт-ліст Букераўскай і Уітбрэдаўскай прэмій, «Дэзертырства»[en] (2005) і «Ля мора» (2001), уключанага ў лонг-ліст Букераўскай прэміі і шорт-ліст кніжнай прэміі Los Angeles Times Book Prize[en].

Біяграфія

Нарадзіўся на востраве Занзібар у сям’і мусульман арабскага паходжання. У 1968 годзе, праз антыарабскія настроі на Занзібары, пераехаў у Вялікабрытанію, дзе працягваў вучобу. У 1980—1982 гадах чытаў лекцыі ва Універсітэце Баера ў Нігерыі. У 1982 годзе абараніў доктарскую ступень у Кенцкім універсітэце. У 1985 годзе прыняты выкладчыкам ў Кенцкі ўніверсітэт і прачытаў курс лекцый, прысвечаны посткаланіяльнай літаратуры і творчасці пісьменнікаў дыяспар, найперш выхадцаў з брытанскіх калоній на ўсходзе Афрыкі, Індыі і Карыбскіх астравах. Станам на 2021 год у званні прафесара ўзначальвае аспірантуру на кафедры англійскай мовы ў Кенцкім універсітэце[7][8].

Стаў адказным рэдактарам двухтомнага зборніка «Эсэ пра афрыканскае пісьменства». Рэдактар «Кампаньёна да Салмана Рушдзі» і часопіса «Уасафіры»[9]. Аўтар даследаванняў творчасці шэрагу сучасных посткаланіяльных пісьменнікаў, у тым ліку Відзьядхара Сураджпрасада Найпала, Салмана Рушдзі і Зоі Уікамб[en].

У 2021 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры за «бескампраміснае і спачувальнае даследаванне наступстваў каланіялізму і лёсу бежанца ў прорве паміж культурамі і кантынентамі»[10].

Творы

Зноскі

  1. https://www.alarabiya.net/culture-and-art/2021/10/08/-%D8%B9%D8%A8%D8%AF%D8%A7%D9%84%D8%B1%D8%B2%D8%A7%D9%82-%D9%82%D8%B1%D9%86%D9%87-%D9%85%D8%A7-%D9%82%D8%B5%D8%A9-%D8%B5%D8%A7%D8%AD%D8%A8-%D9%86%D9%88%D8%A8%D9%84-%D8%A7%D9%84%D8%AC%D8%AF%D9%8A%D8%AF-%D9%88%D8%B9%D9%84%D8%A7%D9%82%D8%A9-%D8%A7%D9%84%D8%A3%D8%AF%D8%A8-%D8%A8%D8%A7%D9%84%D8%AC%D9%8A%D9%86%D8%A7%D8%AA%D8%9F
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120520435 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Abdulrazak Gurnah // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.youm7.com/story/2021/10/7/%D9%81%D9%88%D8%B2-%D8%A7%D9%84%D8%AA%D9%86%D8%B2%D8%A7%D9%86%D9%89-%D8%B9%D8%A8%D8%AF-%D8%A7%D9%84%D8%B1%D8%B2%D8%A7%D9%82-%D8%AC%D8%B1%D9%86%D8%A9-%D8%A8%D8%AC%D8%A7%D8%A6%D8%B2%D8%A9-%D9%86%D9%88%D8%A8%D9%84-%D9%81%D9%89-%D8%A7%D9%84%D8%A3%D8%AF%D8%A8-%D9%84%D8%B9%D8%A7%D9%85/5487602
  5. Bibliothèque nationale de France Record #125162711 // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
  6. https://rsliterature.org/fellow/abdulrazak-gurnah-3/ Праверана 7 кастрычніка 2021.
  7. Chelsea Haith Abdulrazak Gurnah(англ.) . British Council. Праверана 27.7.2020.
  8. Abdulrazak Gurnah(англ.) . Wasafiri. Праверана 27.7.2020.
  9. Mark Pringle Abdulrazak Gurnah. Biography(англ.) . Writers make worlds. Праверана 27.7.2020.
  10. Назван лауреат Нобелевской премии по литературе
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Імігранты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Пісьменнікі Танзаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Танзаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Танзаніі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта