wd wp Пошук:

Ян Мікалай Хадкевіч

Ян Мікалай Хадкевіч (14 снежня 1738 — 2 лютага 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Генерал-ад’ютант (з 1764), адначасова кашталян і староста генеральны жамойцкі (з 1765).

Паходжанне і сям’я

З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Адама Тадэвуша, ваяводы берасцейскага і графіні Евы Чапскай (памерла ў 1769 годзе)[1].

У 1766 г. узяў шлюб з графіняй Марыяй Людвікай Жавускай, з якой меў дзяцей:

  1. Вацлаў Хадкевіч
  2. Юзаф Хадкевіч (памёр у дзяцінстве)
  3. Ксаверый Хадкевіч (памёр у дзяцінстве)
  4. Аляксандр Францішак Хадкевіч
  5. Ганна Хадкевіч
  6. Разалія Хадкевіч — жонка князя Аляксандра Любамірскага (1749—1808)
  7. Альжбета Хадкевіч — жонка князя Мацея Радзівіла (1749—1800)

Ад бацькі атрымаў у спадчыну графскі тытул на Шклове і Мышы.

Адукацыя

У 1757 г. скончыў Віленскую акадэмію. Пэўны час жыў у маёнтку Турэц на Новагародскім ваяводстве[1].

Служба

У 1764 г. выбіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абранне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг урадаў.

У час Барскай канфедэрацыі заняў неадназначную пазіцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расійскага і прускага войскаў, якія баранілі яго зямельную ўласнасць. У 1778 г. атрымаў званне генерал-лейтэнанта арміі Расійскай Імперыі.

Смерць і пахаванне

Памёр 2 лютага 1781 года ў Чарнобылі, пахаваны ў Супрасльскім манастыры.

Зноскі

  1. 1 2 Лаўрэш Л., Круцікаў У. Вялікае і Малое Мажэйкава // «Спадчына» № 1—2, 2001.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Старосты жамойцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хадкевічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1738 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гданьску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1781 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кашталяны жамойцкія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай