Адам Тадэвуш Хадкевіч (1711 — 3 жніўня 1745) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Сын блудзенскага старосты Яна Караля Хадкевіча і Цэцыліі Соф’і з Сапегаў, дачкі троцкага ваяводы Казіміра Уладзіслава Сапегі.
Займаў пасаду берасцейскага ваяводы (з 1735). Таксама быў старостам блудзенскім, вялёнскім і даўгялішскім.
Каля 1738 года ажаніўся з Разаліяй Евай Чапскай (памерла ў 1769), дачкой паморскага ваяводы Пятра Яна Чапскага. Меў сына Яна Мікалая, які стаў жамойцкім старостам.