wd wp Пошук:

Якаў Зевядзееў

Якаў (іўр.: יַעֲקֹב Яхоб, грэч.: Ἰάκωβος; памёр у 44 г. н.э.) — паводле Новага запавету, адзін з апосталаў — вучань Ісуса Хрыста, старэйшы брат евангеліста Яна Багаслова, сын галілейскага рыбака Зевядзея. Сведка здзейсненых Ісусам Хрыстом цудаў і Яго пакут. За ўзначальванне хрысціянскай суполкі Іерусаліма прыняў пакутніцкую смерць — паводле загаду цара Ірада Агрыпы, унука Ірада Вялікага, Якаву адсеклі галаву. Якаў традыцыйна лічыцца першым апосталам-пакутнікам. Яго часта таксама называюць Якавам Вялікім, каб адрозніць яго аб Якава Алфеева і Якава, брата Ісуса. Якаў Вялікі лічыцца святым патронам Іспаніі.

У Новым Запавеце

Сын Зеведзея і Саламеі, Якаў звычайна называецца «Вялікім», каб адрозніць яго ад апостала Якава «Меньшага». Якаў быў братам Яна, любімага вучня, і, верагодна, быў старэйшым з двух братоў[4].

Бацькі Якава, мяркуецца, былі паважанымі і заможнымі людзьмі. Бацька Зевядзей быў рыбаком з Галілейскага мора, і, верагодна, жыў у або каля Віфсаіды ці Капернаума; меў некалькіх лодачнікаў і наёмных работнікаў. Маці Саламея была адной з набожных жанчын, якія пасля пайшлі за Хрыстом і «служылі Яму сваёю маёмасцю», а яго брат Ян быў асабіста вядомы першасьвятару, і меў неабходныя сродкі для забеспячэння Маці Ісуса. Верагодна, што Якаў і яго брат не атрымалі навучання ў рабінскіх школах, таму у гэтым сэнсе лічыліся невукамі. Аднак, дзякуючы сацыяльнаму рангу сваіх бацькоў, яны павінны былі быць людзьмі звычайнай адукацыі, мелі магчымасць сутыкнуцца з грэчаскім ладам жыцця і мовай, шырока распаўсюджанымі ўздоўж берагоў Галілейскага мора[4].

Якаў апісаны як адзін з першых вучняў Ісуса. У сінаптычных Евангеллях апісваецца, як Якаў і Ян былі разам з бацькам на беразе мора, калі Ісус паклікаў іх ісці за Ім. (Матф. 4:21-22, Мк. 1:19-20) Якаў быў адным з трох апосталаў, якіх Ісус выбраў для Свайго Праабражэння (Матф. 17:1-9, Марк. 9:2-8, Лук.9:28-36). Магчыма, Якаў меў запальчывым нораў, таму што ён і яго брат атрымалі мянушку Воанергес ці «Сыны Громавы» (Марк. 3:17). Якаў і яго брат хацелі заклікаць агонь на самарыцянскі горад, але былі папракнутыя Ісусам (Лук. 9:51-56). У кнізе Дзеянняў апосталаў адзначаецца, што «цар Ірад» (традыцыйна атаясамліваецца з Ірадам Агрыпай) пакараў Якава мячом. Якаў — адзіны апостал, чыё пакутніцтва адлюстравана ў Новым Запавеце, і, такім чынам, традыцыйна лічыцца першым з дванаццаці апосталаў пакутнікам за веру. (Дз. 12:1-2)

Літаратура

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  3. 1 2 Никифор (Бажанов) Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках, Enciclopédia bíblica popular completa ilustrada em 4 edições — М.: 1891.
  4. 1 2 Camerlynck, Achille. «St. James the Greater.» The Catholic Encyclopedia. Vol. 8. New York: Robert Appleton Company, 1910. 16 Jan. 2014
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 44 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай акрузе Ізраіля
Катэгорыя·Памерлі ў Іерусаліме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іспаніі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·12 апосталаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных