wd wp Пошук:

Галілейскае мора

Галілейскае мора (таксама вядома як Тыверыядскае возера, а ў сучасным Ізраілі як возера Кінерэт (іўр. ים כנרת, ям Кінерэт; араб. بحيرة طبريا, Бухайрат-Табары; таксама мора Кінерэт або Хінерэцкае, Тыверыядскае мора, Генісарэцкае возера) — прэснаводнае возера на паўночным усходзе Ізраіля.

Узбярэжжа возера з’яўляецца адным з самых нізкіх участкаў сушы на Зямлі — 213 м ніжэй за ўзровень мора. Гэта самае нізкае прэснаводнае возера на Зямлі. Узровень вады схільны да зменаў на працягу года ў залежнасці ад ападкаў і спажывання вады. Максімальная глыбіня — 45 м, плошча — у сярэднім 165 км².

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Ізраіля
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы